“Нацыянал-здраднікі” — так зараз у Расеі называюць тых, хто не ўхваляе агрэсію Пуціна

Ну, што усе ўчора слухалі? Усе пачулі галоўнае ? Не, галоўнае было не пра Крым. Крым — гэта ўжо позва учорашняга дня. Галоўнае ім было сказана не пра Крым. Галоўная фраза, нават не фраза а два галоўных словазлучэнні, два найважнейшых якара, якія і будуць вызначаць цяпер жыццё ў нашай краіне, былі вось гэтыя шэсць слоў — "нейкая пятая калона" і "рознага роду нацыянал-здраднікі". Разважае ў сваім блогу ў ЖЖ starshinazapasa.



Нацыянал-здраднікі... Ведаеце, пра каго гэта ён? Пра нас з вамі. Гэта мы з вамі цяпер — нацыянал-здраднікі, сябры мае. Пра гэта з трыбуны ў парламенце ўчора абвясціў сам прэзідэнт нашай з вамі Радзімы.

Гэта я, ветэран двух задуманых маёй краінай войнаў, па словах прэзідэнта гэтай жа маёй краіны, цяпер — нацыянал-здраднік.

Гэта вы ўсё, мае дарагія сябры і калегі. Усе, хто быў на Маршы. Усе, хто, па іх недагляду, да гэтага часу працуе ў незалежных СМІ. Або працаваў раней — пакуль не зачынілі. Усе, хто не хоча вайны. Хто не хоча патоку трунаў са сваімі дзецьмі. Усе, хто за свабодныя выбары і волевыяўленне. Усе, хто супраць карупцыі і злодзеяў. Усе, хто проста банальна — за свабоду.

Усе вы — нацыянал-здраднікі. Так учора сказаў Пуцін. Дыктатар агучыў напрамак дзейнасці для сваіх шасцёрак. Вектар ўнутранай палітыкі — абраны.

Я думаю, да рэпрэсій — да масавых рэпрэсій, я маю на ўвазе — засталося ўжо зусім няшмат часу. У іх проста ўжо няма іншага шляху. З таго моманту, як бацька народаў з трыбуны прамаўляе словазлучэнне "ворагі народа", з усіх далейшых магчымых варыянтаў развіцця у краіны застаецца толькі адзін — да лагераў. Гэта дарога ў адным кірунку. Ну, а далей усё як па падручніку — чысткі, пагромы, вайна, затым грамадзянская вайна, пасля чаго — ужо развал і распад.

Каментаваць