Надзея Саўчанка пагадзілася прымаць курыны булён?

Такую інфармацыю распаўсюдзіла расійская Федэральная служба выканання пакаранняў.



Адвакаты ўкраінскай ваеннапалоннай Надзеі Саўчанкі інфармацыю зараз правяраюць, але ні абвергнуць, ні пацьвердзіць пакуль не могуць.

Пакуль з розных крыніц паступае неадназначная інфармацыя, паводле якой на дадзены момант не зразумела, ці Надзея Саўчанка спыняе галадоўку цалкам, ці гэта проста адзінкавы крок па падтрыманні здароўя ў больш-менш стабільным стане. Таксама няма інфармацыі, як арганізм палоннай успрыняў курыны булён — так, раней пры спробе з'есці дзіцячую кансерву Надзею Саўчанку ванітавала.

Сёння  — 84-ты дзень галадоўкі Надзеі Саўчанкі, якую расійскія ўлады абвінавачваюць у датычнасці да забойстваў расійскіх журналістаў.

Каментаваць