Намеснік міністра замежных спраў Польшчы сустрэўся з беларускай апазіцыяй

Гэтую сустрэчу Томаш Арлоўскі, які знаходзіцца з візітам у Мінску, правёў 24 кастрычніка.



У сустрэчы бралі ўдзел палітыкі Анатоль Лябедзька, Станіслаў Шушкевіч, Уладзімір Някляеў і Павел Севярынец, а таксама палітолагі Аляксандр Класкоўскі, Валерый Карбалевіч, Дзяніс Мельянцоў ды іншыя.
 
 
Сустрэча доўжылася больш за дзве гадзіны. Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька паведаміў, што на ёй закранулі амаль усё, што датычыць сённяшняй сітуацыі ў Беларусі і прагнозу яе развіцця. Таксама прысутныя абмеркавалі, як уплывае ўкраінскі і расійскі фактары на беларускую рэчаіснасьць. 
 
 
Сёння Томаш Арлоўскі сустрэўся таксама з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем. На сустрэчы абмяркоўваліся бягучыя пытанні двухбаковых адносін, праблематыка ўзаемадзеяння па лініі Беларусь — ЕС, а таксама іншыя тэмы, якія ўяўляюць узаемную цікавасць.
 
Паводле "Еўрарадыё"

Каментаваць