«Народная грамада» заклікала да салідарнасці з Сяргеем Кунцэвічам

Патрабаванне вызвалення Сяргея Кунцэвіча і іншых беларускіх вязняў сумлення будзе адным з асноўных на першамайскай акцыі 1 траўня на Кастрычніцкай плошчы Мінску.
Сяргей Кунцэвіч, архіўнае фота

Сяргей Кунцэвіч, архіўнае фота

Пра гэта гаворыцца ў заяве прэзідыюма Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі («Народная грамада»).

У заяве выказваецца абурэнне з нагоды «незаконнага арышту» кіраўніка Мінскага гарадскога аргкамітэтв «Народнай Грамады» Сяргея Кунцэвіча.

Прэзідыюм БСДП («Народная грамада») заклікаў да салідарнасці з Сяргеем Кунцэвічам і іншымі абвінавачанымі па «справе патрыётаў».

«Мы пратэстуем супраць груба сфальсіфікаваных абвінавачванняў супраць Сяргея, «доказы» якіх апублікаваныя з дапамогай афіцыйнага тэлебачання.

Мы звяртаем увагу беларускай і міжнароднай грамадскасці на незалежныя відэадоказы, якія выкрываюць гэтую фальсіфікацыю. Мы заклікаем да кампаніі салідарнасці зь Сяргеем Кунцэвічам і іншымі абвінавачанымі па «справе патрыётаў», гаворыцца ў заяве. Паплечнікі Сяргея Кунцэвіча заклікалі накіроўваць яму лісты салідарнасці і падтрымкі.

Паводле Радыё свабода

Каментаваць