Каля амбасады Расіі адбыўся пікет супраць расійскай агрэсіі (+відэа)

Падыходы да кварталу шчыльна кантраляваліся міліцыяй у цывільным, а «ціхароў» вакол амбасады было ў разы больш чым журналістаў. 



У двары суседняга дому дзяжурылі два вялізных МАЗы-аўтазакі. Як вядома, ініцыятара акцыі Змітра Дашкевіча прэвентыўна затрымалі.

На падыходах да амбасады была затрыманая таксама Вольга Мікалайчык.

Тым не менш, Павал Пракаповіч і яшчэ адзін актывіст здолелі прабрацца да месца правядзення акцыі і разгарнулі лозунг «Акупанты – вон!».




Каментаваць