NАТА прапануе супрацу Расіі

NАТА не адмаўляецца ад планаў прыняць у свае шэрагі Украіну і Грузію, але пакуль гэтыя краіны не адпавядаюць крытэрам Паўночнаатлантычнага альянсу, заявіў генеральны сакратар NАТА Андэрс Фог Расмусен.



NАТА не адмаўляецца ад планаў прыняць у свае шэрагі Украіну і Грузію, але пакуль гэтыя краіны не адпавядаюць крытэрам Паўночнаатлантычнага альянсу, заявіў генеральны сакратар NАТА Андэрс Фог Расмусен.

“Мы прынялі вельмі выразнае рашэнне падчас сустрэчы ў Бухарэсце ў 2008 годзе, у адпаведнасці з якім Грузія і Украіна стануць сябрамі NАТА. Вядома ж, пры гэтым маецца на ўвазе, што яны будуць выконваць усе неабходныя крытэры. Мы выдатна ведаем, што ў дадзены момант яны гэтым крытэрам не адпавядаюць, — адзначыў генсек Паўночнаатлантычнага ваеннага альянсу.

Па словах генсека, цяпер “вельмі актыўна вядзецца супрацоўніцтва ў рамках камісіі Грузіі і NАТА, робяцца неабходныя крокі для будучага сяброўства краіны ў альянсе, задзейнічана штогадовая праграма супрацоўніцтва NАТА з Грузіяй. “Спадзяюся, што падчас майго знаходжання на пасадзе генеральнага сакратара NАТА будзе сур’ёзны прагрэс у гэтым накірунку, — сказаў Расмусен.

Адначасова Андэрс Фог Расмусен прапанаваў Расіі і ЗША аб’яднаць свае сістэмы супрацьракетнай абароны. Ва ўмовах, калі ЗША адмаўляюцца ад размяшчэння элементаў СРА ва Усходняй Еўропе, генеральны сакратар NАТА паведаміў, што блок гатовы разгледзець любую прапанову па глабальнай бяспецы, якую зробіць прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў. Са свайго боку альянс накіруе свае прапановы Маскве адносна новай дамовы па еўраатлантычнай бяспецы.

У NАТА разлічваюць, што Расія паўплывае на Іран з тым, каб гэтая краіна адмовілася ад спробаў атрымаць ядзерную зброю і спыніла ўзбагачэнне ўрану. Па меркаванні Расмусена, альянс павінен рэанімаваць партнёрства з Масквой па пытаннях сусветнай бяспекі.
 

Каментаваць