Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

National Review: Пуцін — помесь Леніна і Карлеонэ

Ва ўплывовым амерыканскім часопісе National review з'явіўся артыкул, аўтар якога Джордж Вігель спрабуе «зразумець Пуціна». 



Спроба зразумець Уладзімера Пуціна павінна пачынацца не са спасылак на Леніна і Сталіна, альбо Джорджа Кенана ці Самуэля Гантынгтана. Найлепшы літаратурны праваднік да пуцінізму — гэта Марыё Пудза, аўтар «Хроснага бацькі», — піша Вігель. 

Расія ў многіх сэнсах памірае. Алкагалізм квітнее, працягласць жыцця падае. Сёння 15-гадовы падлетак з Гаіці мае большую чаканую працягласць жыцця за ягонага расійскага аднагодка. Эканоміка ў стагнацыі, рубель абваліўся, Расія імпартуе бульбу з Румыніі. Цэрквы пераважна пустуюць. 

А на вяршыні гэтай гнілой палітычнай структуры знаходзіцца алігархічная эліта, якая функцыянуе з вялікім падабенствам да структуры мафіі, намаляванай у рамане П’юза «Хросны бацька» і фільмах, знятых паводле гэтых твораў. Гэтыя «сем’і» адрозніваюцца, аднак, у тым, што яны былі выведзеныя не ў Сіцыліі, але ў КДБ СССР, якое лічыць сябе элітай, што знаходзіцца на два паверхі вышэй звычайнай палітычнай шпаны. 

Таму ў апошнія дні халоднай вайны афіцэры КДБ, занадта разумныя, каб верыць у гарбачоўскае «рэфармаванне камунізму», пачалі пераводзіць грошы кампартыі на рахункі КДБ, надзейна схаваныя ў афшорных банках, што знаходзяцца ў падпарадкаванні людзей, якія не задаюць ніякіх пытанняў.

Гэтыя сродкі, у сваю чаргу, забяспечылі фінансавыя рычагі, з дапамогай якіх Уладзімір Пуцін і некаторыя з яго былых таварышаў з КДБ, карыстаючыся атмасферай Дзікага Захаду ў посткамуністычнай Расіі Барыса Ельцына, праклалі свой шлях да палітычнай улады. Яны склалі хаўрус з не звязанымі з КДБ новымі алігархамі і расійскім крыміналам — і потым, калі прыйшоў час, ліквідавалі сваіх часовых хаўруснікаў — літаральна або праз фіктыўныя крымінальныя справы і доўгія тэрміны турэмнага зняволення.

Такім чынам, Пуцін і яго сябры ў КДБ, захапілі ўсю палітычную ўладу ў свае рукі, пастаянна пашыраючы свае банкаўскія рахункі.

www.svaboda.org паводле National Review

Каментаваць