Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Нікалас Мадура прыбыў у Беларусь з афіцыйным візітам

З афіцыйным візітам у Беларусь прыбыў прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура, паведамляе БЕЛТА. У Нацыянальным аэрапорце «Мінск» яго сустракаў віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка.
5 кастрычніка у Мадуры пройдуць афіцыйныя перамовы з Аляксандрам Лукашэнкам у Палацы Незалежнасці. Лідары дзвюх краін сустрэнуцца як у фармаце "сам-насам", так і ў пашыраным складзе з удзелам чальцоў дэлегацый.

Таксама сёння Мадура паўдзельнічае ў цырымоніі адкрыцця ў Мінску помніка нацыянальнаму герою Венесуэлы Сімону Балівару.



Паводле euroradio.fm

Каментаваць