Новы закон — новыя праблемы

З гэтага тыдня праца беларускіх журналістаў рэгулюецца новым Законам “Аб сродках масавай інфармацыі. Эксперты лічаць, што ён мае больш рэпрэсіўны характар у дачыненні да СМІ і стварае шэраг перашкод для працы журналістаў.

На разгляд у парламент законапрект «Аб сродках масавай інфармацыі» паступіў 10 чэрвеня 2008 года, а 24 чэрвеня Палата прадстаўнікоў прыняла яго. У жніўні Аляксандар Лукашэнка новы закон падпісаў. Праз паўгода пасля падпісання Закон “Аб сродках масавай інфармацыі пачаў дзейнічаць.



З гэтага тыдня праца беларускіх журналістаў рэгулюецца новым Законам “Аб сродках масавай інфармацыі. Эксперты лічаць, што ён мае больш рэпрэсіўны характар у дачыненні да СМІ і стварае шэраг перашкод для працы журналістаў.

На разгляд у парламент законапрект «Аб сродках масавай інфармацыі» паступіў 10 чэрвеня 2008 года, а 24 чэрвеня Палата прадстаўнікоў прыняла яго. У жніўні Аляксандар Лукашэнка новы закон падпісаў. Праз паўгода пасля падпісання Закон “Аб сродках масавай інфармацыі пачаў дзейнічаць.


Юрыст і намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец лічыць, што старому закону аб СМІ насамрэч былі патрэбныя карэкціроўкі. Але тое, што атрымалі журналісты ад новага закона, жыццё ім не палегчыла. “Замест таго, каб рэгуляваць спрэчныя пытанні, даць больш свабоды сродкам масавай інфармацыі, гэты закон абмежаваў свабоду яшчэ больш, нават у параўнанні з тым заканадаўствам, якое дзейнічала дагэтуль, — адзначае юрыст. — Самую вялікую занепакоенасць выклікалі артыкулы пра тое, што пасля ўступлення закона ў сілу выданні павінны прайсці перарэгістрацыю, норма, што Міністэрства інфармацыі будзе рэгуляваць дзейнасць інтэрнэт-выданняў, павялічваецца адказнасць сродкаў масавай інфармацыі — для закрыцця СМІ дастаткова двух папярэджанняў па любых артыкулах Закона аб СМІ, раней гэта было магчыма толькі паводле пятага артыкулу. Таксама зменшылася колькасць выпадкаў, калі журналісты і рэдакцыя вызваляюцца ад адказнасці.

Істотным новаўвядзеннем стала агульная форма службовых пасведчанняў, распрацаваная Міністэрствам інфармацыі, што вельмі невыгодна для фрылансераў — журналістаў, якія працуюць на розныя выданні пазаштатна. Атрымліваецца так, што цяпер прыналежнасць да прафесіі будзе вызначацца наяўнасцю стандартнай “корачкі і працай у канкрэтным выданні. Скараціўся пералік выпадкаў, калі журналіст, рэдакцыя, галоўны рэдактар і заснавальнік СМІ не нясуць адказнасці за размяшчэнне тых ці іншых матэрыялаў. Журналісты будуць адказваць і за перадрук публікацый, фотаздымкаў, карыкатур з іншых сродкаў масавай інфармацыі.

Таксама рэдакцыя абавязаная правяраць дакладнасць звестак, атрыманых ад палітычных партый, грамадскіх аб’яднанняў і іншых юрыдычных асобаў, калі яны могуць дыскрэдытаваць Рэспубліку Беларусі ці зняважыць чыйсьці гонар, годнасць альбо дзелавую рэпутацыю. Пад гэты артыкул пры жаданні можна “падагнаць любы крытычны матэрыял і пакараць яго аўтара.

Акрамя праверкі інфармацыі, рэдакцыя і журналіст павінныя прадставіць магчымасць распаўсюдзіць адначасовы каментар асобаў, якіх тычацца гэтыя звесткі (у тым ліку дзяржаўных органаў), альбо ў кампетэнцыю якіх уваходзіць падрыхтоўка тлумачэнняў да інфармацыі, што распаўсюджваецца. Улічваючы, што дзяржаўныя органы інфармацыю падаюць на працягу месяца і рэдка вызначаюцца аператыўнасцю ў супрацоўніцтве са СМІ, ці ўвогуле імкнуцца пазбегнуць кантактаў з недзяржаўнымі выданнямі, гэта можа стварыць пэўныя нязручнасці для журналістаў.

Кіраўніца Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанна Літвіна станоўча ацаніла некаторыя змены ў інфармацыйным полі Беларусі. “Усе факты — вяртанне ў сістэму распаўсюду двух недзяржаўных газет “Народная воля і “Наша ніва, правядзенне двух публічных “круглых сталоў па рэгуляванню інтэрнэта і заканадаўству ў галіне СМІ, куды былі запрошаныя прадстаўнікі ўлады, апаненты ад грамадскай супольнасці, журналісты, прыпыненне распрацоўкі праекта пастановы аб рэгуляванні інтэрнэта, увядзенне заяўнага прынцыпу перарэгістрацыі сродкаў масавай інфармацыі — можна разглядаць як прыкметы змены палітыкі татальнага кантролю за інфармацыйнай прасторай і СМІ ў нашай краіне, — лічыць старшыня БАЖ. — Але па-ранейшаму застаюцца нявырашанымі ключавыя пытанні: не змяніўся характар адносінаў выканаўчай улады да СМІ, манаполіі на друкаваныя і электронныя СМІ, сістэму друку і распаўсюду. На жаль, выканаўчая ўлада не адмовілася ад успрымання сродкаў масавай інфармацыі як часткі кіруючага механізму, не зняла са СМІ прапагандысцкай функцыі.

Таму прыхільнікам дыялогу паміж Захадам і Беларуссю варта звярнуць на ўвагу на тое, што радыкальных паляпшэння са свабодай слова ў краіне не адбылося. “Пасля таго, як была знятая праблем з палітвязнямі, сродкі масавай інфармацыі — гэта галоўны прыярытэт. Не можа быць ні лібералізацыі, ні дыялогу ва ўмовах несвабоды СМІ, калі няма свабоды для выказванняў удзельнікаў гэтага дыялогу, — падкрэсліла Жанна Літвіна.

Беларуская асацыяцыя журналістаў вызначыла для сябе прыярытэтныя пытанні, вырашэння якіх будзе дамагацца ад уладаў. Гэта — роўныя эканамічныя ўмовы для дзейнасці СМІ незалежна ад формы іх уласнасці, доступ да інфармацыі і заяўны прынцып акрэдытацыі карэспандэнтаў замежных СМІ, а таксама прывядзенне заканадаўства ў адпаведнасць з міжнароднымі нормамі.

Старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў заклікала супрацоўнікаў СМІ трымацца прафесійнай салідарнасці і не пакідаць па-за ўвагай праблемы, звязаныя са свабодай слова.
 

Каментаваць