Новыя жорсткія прысуды

5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыма — такі прысуд вынесла суддзя суда Партызанскага раёна Мінска Наталля Чацвяртакова экс-кандыдату ў прэзідэнты Беларусі Андрэю Саннікаву. Удзельнікі акцыі пратэсту 19 снежня 2010 года Фёдар Мірзаянаў, Ілля Васілевіч і Уладзімір Яроменка асуджаны на 3 гады, а Алег Гнедчык — на 3 гады і 6 месяцаў зняволення таксама ў калоніі ўзмоцненага рэжыма. 

Толькі на тое, каб зачытаць выніковую частку прысуду, суддзі Чацвяртаковай спатрэбілася амаль паўтары гадзіны. У залу суда не пусцілі маці Фёдара Мірзаянава Людмілу. Усе абвінавачаныя былі прызнаны вінаватымі ў арганізацыі (Андрэй Саннікаў) альбо ўдзеле ў масавых бепарадках (астатнія абвінавачаныя) 19 снежня мінулага года, якія нібыта мелі месца на Плошчы Незалежнасці ў беларускай сталіцы (частка 1 альбо 2 артыкула 293 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь). 

Пасля агалошання прысуду людзі ў залі крычалі: “Ганьба!, “Свабоду!, многія не стрымлівалі слёз. Андрэй Саннікаў толькі паспеў папрасіць, каб бераглі яго блізкіх.   

Прысуд жонцы Андрэя Саннікава журналістцы Ірыне Халіп будзе агучаны ў 10.00 у панядзелак, 16 мая, у судзе Заводскага раёна Мінска, таму яна найбліжэйшым часам так і не зможа пабачыць свайго мужа. На абскарджванне прысуда прыгавораныя да зняволення маюць дзесяць дзён, але можна не сумнявацца, што рашэнне суда першай інстанцыі не будзе істотна зменена.

15 мая сыну Саннікава і Халіп Даніку споўніцца 4 гады.

Каментаваць