Інтэрактыўная платформа грамадзянскага маніторынгу за выбарамі 2010

У Беларусі створаны сайт, дзе кожны можа падзяліцца сваімі назіраннямі і адчуваннямі ад прэзідэнцкіх выбараў. “Electby.org – гэта адкрытая для ўсіх інтэрактыўная пляцоўка, створаная групай беларускіх медыя-актывістаў, якая працуе на платформе “Ушахідзі.

Асноўная функцыя Electby.org – гэта збор паведамленняў пра выбарчую кампанію ад грамадзян і іх аўтаматычная візуалізацыя на мапе Беларусі. Кожнае паведамленне з’яўляецца ў выглядзе кропкі на інтэрактыўнай мапе і сістэматызуецца па катэгорыях. Дасылаць паведамленні можна па-беларуску ці па-руску: мова арыгінала будзе захаваная. Чым больш людзей пакіне свае сведчанні на Electby.org, тым больш поўнай будзе карціна выбарчай кампаніі і яе вынікаў. 

Абяцанні кандыдатаў, агітацыйныя  кур’ёзы, прымус да тэрміновага галасавання, ціск на актывістаў, махінацыі з бюлетэнямі... З дапамогай Electby.org усе гэтыя штрыхі імгненна адлюструюцца на жывой карціне “Выбары 2010.

Даслаць сведчанне і дадаць сваю кропку можна праз онлайн форму, e-mail і Twitter (як гэта зрабіць: http://www.electby.org/page/index/3). З 06.12.2010 будзе працаваць функцыя смс-паведамленняў!

Каментаваць