Пад ветразямі простых рашэнняў

Ёсць такая выдатная футбольная стратэгія — называецца “бі-бяжы. Яна ўніверсальная. Яе сучасны палітычны аналаг — байкот-дыялог.

На мінулым тыдні я наведаў мерапрыемства, на якім дыскутавалі суаўтары дзвюх канкуруючых стратэгічных канцэпцый: байкоту і дыялогу. Падчас дыскусіі прагучала сентэнцыя: “У Беларусі сацыялогіі няма. Ну што тут скажаш? Не пашанцавала беларусам, як у свой час не пашанцавала грамадзянам СССР. Памятаеце? “У СССР сэксу няма.

Ёсць такая выдатная футбольная стратэгія — называецца “бі-бяжы. Яна ўніверсальная. Яе сучасны палітычны аналаг — байкот-дыялог.

На мінулым тыдні я наведаў мерапрыемства, на якім дыскутавалі суаўтары дзвюх канкуруючых стратэгічных канцэпцый: байкоту і дыялогу. Падчас дыскусіі прагучала сентэнцыя: “У Беларусі сацыялогіі няма. Ну што тут скажаш? Не пашанцавала беларусам, як у свой час не пашанцавала грамадзянам СССР. Памятаеце? “У СССР сэксу няма.

Адкрыем слоўнік. “Сацыялогія — гэта навука аб грамадстве, сістэмах, што складаюць яго, заканамернасцях яго функцыянавання і развіцця. Няма сацыялогіі — няма і ведаў аб грамадстве. Але тады, прабачыце, пра якія палітычныя стратэгіі можна весці гаворку?

Мы заўсёды аналізуем факты, абапіраючыся на пэўныя тэорыі, нават калі паняцця не маем пра іх існаванне, папросту замест навуковых тэорый мы выкарыстоўваем побытавыя. Да прыкладу, ці шмат каму з чытачоў “НЧ вядомыя працы швейцарскага псіхолага Жака Піажэ? Думаю — адзінкам. Ну і што? Мы і без Піажэ выдатна даем рады выхаванню сваіх дзяцей. Праўда, спецыялісты сцвярджаюць, што практычна кожнае дзіця да пэўнага ўзросту — патэнцыйны геній. Калі гэта сапраўды так, то дзе ж беларускія геніі? Яны сталі ахвярай педагагічнага невуцтва сваіх бацькоў.

Чалавек з сур’ёзнымі прапановамі


Але я залез у нетры. Калі апазіцыйны палітык адмаўляе беларускай сацыялогіі ў праве на існаванне, то ён мае на ўвазе, што ў рэспубліцы адсутнічае правільная сацыялогія, г. зн. сацыялогія, якая правільна вымярае рэйтынгі. Яго цікавасць да сацыялогіі далей рэйтынгаў не ідзе. Грамадствам ён не цікавіцца. Ён палітык, і ўсе яго памкненні скіраваныя на змену існага палітычнага рэжыму. Ён ведае, што ў Беларусі аўтарытарны палітычны рэжым, а на Захадзе — дэмакратычны. Ён прыхільнік дэмакратыі, якая разумее змену ўлады праз механізм выбараў. Як гэта адбываецца на практыцы, ён шмат разоў бачыў па канале “Еўраньюс.

Але ў Беларусі няма не толькі сацыялогіі, здольнай правільна вымяраць рэйтынгі, але няма і выбараў у заходнім сэнсе. Для таго, каб айчынны выбарчы стандарт падняць да ўзроўню заходняга, неабходна, паводле агульнага апазіцыйнага меркавання, змяніць выбарчае заканадаўства. Барацьба за яго змену — важны сегмент апазіцыйнай працы. Пад “ціскам апазіцыі ўлада ў 2009 годзе разгарнула бурную дзейнасць па дэмакратызацыі заканадаўства. Вынік не прымусіў сябе доўга чакаць: калі ў 2002 годзе за два месяцы да пачатку галасавання ў роўныя ўмовы для ўсіх кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў верылі 24% рэспандэнтаў, то ў 2010 годзе — 45% (па дадзеных НІСЭПД). Як той казаў, за што змагаліся…

Выбары і ўлада ў Беларусі разведзены як у часе, так і ў прасторы. Нічога новага ў гэтым сцвярджэнні няма. Гэта азбукавая думка, аднак засвойваецца яна ў нас з цяжкасцю. Таму спашлюся на імпартны аўтарытэт: “Нашто наогул ва ўмовах аўтарытарызму праводзяцца выбары. Найбольш кампактнае, але пры гэтым дбайна па-эмпірычнаму абгрунтаванае тлумачэнне дае Беатрыса Магалоні (Beatriz Magaloni) у некалькіх артыкулах, дзе яна пераканаўча паказвае, што адзіны фактар, які тлумачыць распаўсюджанне электаральнага аўтарытарызму на працягу апошняга дзесяцігоддзя, — гэта міжнародны кантэкст. Электаральны аўтарытарызм заахвочваецца інвестарамі, ён заахвочваецца ўрадамі вядучых заходніх краін як прыкмета пэўнай лібералізацыі рэжыму. Электаральныя рэжымы разглядаюцца інвестарамі як больш стабільныя, а значыць — больш падыходзячыя для інвестыцый, чым неэлектаральныя (Рыгор Голасаў, палітолаг).

А зараз вернемся на родную глебу. 6 красавіка старшыня АГП Анатоль Лябедзька быў адпушчаны з СІЗА КДБ пад падпіску пра нявыезд. На наступны дзень ён ужо даў шэраг інтэрв’ю. Пра што? Зразумела, пра будучыя выбары: “Я прыйшоў з тым, каб мы зрабілі сур’ёзную прапанову, якая тычыцца новых правіл вядзення выбарчых кампаній. Калі мы сур’ёзна не змяняем выбарчае заканадаўства і правапрымяняльную практыку, я не бачу сэнсу для ўдзелу ў выбарчых кампаніях.

У сілу зразумелых прычын Анатоль не ўдзельнічаў у “стратэгічнай дыскусіі, якая разгарнулася. Ён яшчэ не паспеў увайсці ў курс падзей, што некалькі разоў і адзначыў у сваіх інтэрв’ю, але для фармулёўкі стратэгічнай мэты яму гэтага і не патрэбна. Усе высілкі павінны быць накіраваны на выбарчую кампанію: у ёй варта ці прыняць удзел, ці байкатаваць.

Аддайце, калі самі не можаце

На мерапрыемстве, з якога я пачаў “Азбуку паліталогіі, адзін з выступоўцаў марна згадаў “Аранжавую рэвалюцыю. Для беларускай апазіцыі яна стала тым “вобразам жаданага заўтра, дзеля якога варта жыць і змагацца. Аднак тое, што ў свой час дало багатыя парасткі на ўкраінскім чарназёме, не так проста перанесці на айчынны суглінак. “Аранжавая рэвалюцыя — класічны прыклад межэлітнай разборкі, калі адзін з бакоў наўпрост звяртаецца за падтрымкай да насельніцтва. У гэты момант свая роля ў палітычным спектаклі з’яўляецца і ў прадстаўнікоў дэмакратычнай апазіцыі, але не варта пераацэньваць яе значэнне.

Дэманстранты, што прымусілі пэўную ўладную групоўку саступіць, разышліся па дамах. Майдан перамог, і яго перамога скончылася паразай. Сучасная дэмакратыя — гэта дэмакратыя ўдзелу. У сваёй знакамітай сарбонскай лекцыі “Што такое нацыя? у сакавіку 1882 года Эрнэст Рэнан прапанаваў актуальную і да гэтага часу формулу: “Нацыя — гэта штодзённы плебісцыт. Ёсць яшчэ адно выдатнае вызначэнне нацыі, яно належыць Карлу Дэйчу: “Нацыя — гэта грамадства, якое авалодала дзяржавай. Злучаныя разам два вызначэнні дазваляюць нам спасцігнуць глыбіню праблемы.

Зразумела, што за кошт аднаразовага мерапрыемства, нават калі ў якасці такога выступае “аранжавая рэвалюцыя, з аўтарытарнай сучаснасці ў дэмакратычную будучыню не заехаць. За кароткі тэрмін можна перапісаць канстытуцыю, але “перапісаць грамадства нельга. Але калі паміж узроўнямі дэмакратычнасці канстытуцыі і грамадства ўтворыцца занадта вялікі зазор, то такая канструкцыя робіцца няўстойлівай. Натуральна, падганяць даводзіцца канстытуцыю пад грамадства, а не наадварот. Пасля рэвалюцыйнай эйфарыі пачатку 90-х працэс усушкі і ўтрускі канстытуцый быў праведзены практычна ва ўсіх постсавецкіх рэспубліках, за выключэннем прыбалтыйскіх.

7 красавіка старшыня АГП паведаміў, што, калі знаходзіўся за кратамі, ён спрабаваў праз следчых пераканаць уладу аддаць “апазіцыі эканамічны блок, калі самі не можаце. Тут нам зноў давядзецца звярнуцца да слоўніка. “Эканоміка — гаспадарчая дзейнасць грамадства, а таксама наогул сукупнасць адносін, якія складваюцца ў сістэме вытворчасці і размеркавання.

Эканоміка — гэта не пра тоны і працэнтныя стаўкі. Эканоміка — гэта пра людзей, дакладней, пра адносіны, у якія людзі ўступаюць паміж сабой падчас грамадскай вытворчасці. Эканамічная, палітычная і сацыяльныя сферы ўтвараць адзіны комплекс, у якім усе тры складовыя часткі цесна прыгнаныя адна да адной. Гістарычна так склалася, што наш адзіны комплекс сцэментаваны матэрыялам, імя якому — улада. Нездарма сацыёлаг Юры Левада параўноўваў савецкае грамадства з гарохам, змешчаным у мяшок дзяржавы. Калі мяшок прыбраць, то наступствы гэтага дзеяння для грамадства прадказаць нескладана. Напачатку 90-х гадоў мы гэта і назіралі.

Перш чым прыступаць да рэформаў “эканамічнага блока, неабходна ясна ўяўляць сабе, як функцыянуе ўвесь “адзіны комплекс. У чарговы раз звярнуся да цытавання: “Маё глыбокае перакананне палягае ў тым, што асноўны пасыл рэфарматарства — тое, што для рэфарматара не мае значэння рэальны стан аб’екта рэфармавання. Яго цікавіць толькі той стан, да якога аб’ект прыйдзе ў выніку рэфармавання. Гэта Сымон Кардонскі, адзін з аўтараў тэорыі “адміністрацыйнага рынка. Спадзяюся, праз прызму гэтай тэорыі ў мяне будзе магчымасць зірнуць на рэальны стан беларускага аб’екта рэфармавання ў адной з найбліжэйшых “Азбук паліталогіі.

Я, сын артылерыста, з дзяцінства ведаю азбукавую ісціну: каб патрапіць у цэль, неабходна ведаць не толькі яе каардынаты, але і свае ўласныя. Без прывязкі да мясцовасці стральба (рух і да т.п.) не можа быць мэтанакіраванай. Таму любая стратэгія павінна пачынацца з вызначэння ўласных каардынатаў.

Непрыемныя нечаканасці

А зараз трохі памарым. Уявіце сабе, што незалежныя сацыёлагі раптам зафіксавалі правільныя рэйтынгі, улада раптам пага­дзілася на сумленныя выбары, прайграла і раптам прызнала сваю паразу. Самае цікавае, што такая сітуацыя ў прынцыпе магчымая, але складзецца яна не пад ціскам апазіцыі, а пад ціскам працэсаў у самой уладзе.

І вось у Дом ураду ўрачыста заязджае “каманда прафесіяналаў. З чаго яна пачне? Калі вы думаеце, што з рэформаў, то патрапіце пальцам у неба. Яна пачне з канстатацыі двух банальных фактаў: па-першае, дзяржаўная казна пустая; па-другое, яе рашэнні дзяржаўныя чыноўнікі на месцах сабатуюць. З гэтым стандартным наборам праблем у свой час сутыкнуўся Гамсахурдыя ў Грузіі і Эльчыбей у Азербайджане. А інакш і быць не можа, аўтарытарная ўлада пры поўных дзяржаўных засеках выбары не прайграе.

Далей адкрыцці на галовы чальцоў “каманды рэфарматараў пасыплюцца як з рога дастатку. Адно з галоўных адкрыццяў — раскол у грамадстве, ці, на мове культуролагаў, “адсутнасць базавага кансенсусу. У беларускага расколу каштоўнасная прырода, каштоўнасці ж, як вядома, не могуць быць прадметам дыскусіі. Калі камусьці падабацца поп, а камусьці пападдзя, то і абмяркоўваць тут няма чаго. У такіх умовах парламент з месца ўзгаднення інтарэсаў ператвараецца ў сваю супрацьлегласць, што мы і назіралі на прыкладзе Вярхоўных Саветаў у першыя гады незалежнасці. Паўтарыць досвед краін Усходняй Еўропы ў нас не атрымаецца. На пачатковым этапе рэформаў ад такой глыбіні каштоўнаснага расколу ў грамадстве іх Бог бараніў.

(працяг будзе)

Каментаваць