Пакаранне Зміцеру Галко адмененае Мінскім гарадскім судом

Пакуль гаворка ідзе толькі аб "адміністратыўке".


"Пратаколы ўтрымліваюць розныя фактычныя дадзеныя. Указанае пацягнула за сабой істотнае парушэнне працэсуальнага закону. Вынікі суда аб віноўнасці Галко з'яўляюцца пазаўчаснымі. Пастанову суда адмяніць", — працытаваў Зміцер Галко пастанову Мінскага гарадскога суда ад 4 жніўня 2018 на сваей старонцы ў Facebook.


Суд адправіў справу на новы разгляд да новага суддзі.

Нагадаем, 17 ліпеня суд Савецкага раёну г.Мінска прысудзіў журналіста Зміцера Галко да 4 гадоў "хіміі" нібыта за гвалт над міліцыянтам. 


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць