Палітыкі рыхтуюць акцыю “Сыходзь!”

Незарэгістраваныя Партыя “Беларуская хрысціянская дэмакратыя, Сацыял-дэмакратычная партыя (Народная грамада) і зарэгістраванае ў Чэхіі Міжнароднае моладзевае аб’яднанне “Малады фронт на прэс-канферэнцыі 22 верасня абвясцілі пра пачатак падрыхтоўкі да масавай акцыі, якая мусіць адбыцца ў Мінску 24 лістапада.

Па словах сустаршыні БХД Паўла Севярынца, гэта будзе ключавы дзень і ключавая акцыя падчас перадвыбарчай кампаніі 2010 года. Дзень 24 лістапада абраны па дзвюх прычынах.



Незарэгістраваныя Партыя “Беларуская хрысціянская дэмакратыя, Сацыял-дэмакратычная партыя (Народная грамада) і зарэгістраванае ў Чэхіі Міжнароднае моладзевае аб’яднанне “Малады фронт на прэс-канферэнцыі 22 верасня абвясцілі пра пачатак падрыхтоўкі да масавай акцыі, якая мусіць адбыцца ў Мінску 24 лістапада.

Па словах сустаршыні БХД Паўла Севярынца, гэта будзе ключавы дзень і ключавая акцыя падчас перадвыбарчай кампаніі 2010 года. Дзень 24 лістапада абраны па дзвюх прычынах.

“Першая заключаецца ў тым, што 24 лістапада — гэта наступны дзень пасля рэгістрацыі альбо нерэгістрацыі кандыдатаў у прэзідэнты на так званых прэзідэнцкіх выбарах, — адзначыў Павел Севярынец. — Па-другое, гэта гадавіна сумнавядомага рэферэндуму 1996 года, калі Лукашэнка змяніў Канстытуцыю, і фактычна з гэтага дня вядзе свой адлік аўтарытарны, недэмакратычны рэжым, не прызнаны цывілізаванымі краінамі свету. У гэты дзень мы збіраемся правесці масавую акцыю пад назвай “Сыходзь!. Асноўны яе сэнс у тым, што Лукашэнка не мае права ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах, мы супраць таго, каб яго незаконнае кіраванне працягвалася далей, і гэта будзе пратэст супраць тых злоўжыванняў, якія рыхтуюцца зараз, у тым ліку і нерэгістрацый дэмакратычных кандыдатаў, і ціску на актывістаў. 24 лістапада мы заклікаем беларусаў на Кастрычніцкую плошчу і ўжо цяпер пачынаем адпаведную інфармацыйную кампанію.

Старшыня незарэгістраванай БСДП (Народная грамада) Мікалай Статкевіч адзначыў, што гэта прэзідэнцкая кампанія праходзіць у крыху незвычайнай сітуацыі. “Незвычайнасць яе ў тым, што сапраўды спадар Лукашэнка зараз карыстаецца ўстойлівай непрыязнасцю большасці беларускага грамадства, якое раздражнёнае яго кіраваннем і хоча яго сыходу, — мяркуе палітык. — Апроч таго, Лукашэнка паступова пазбаўляецца свайго асноўнага донара, дзякуючы якому ён увесь час захоўваў сваю ўладу. І трэці, сумны фактар, заключаецца ў тым, што беларускім дэмакратычным сілам не ўдалося дамовіцца пра адзінага кандыдата… Зараз пачынаецца этап збору подпісаў, і мы спадзяемся, што пасля гэтага этапу і да этапу рэгістрацыі мы ўсё ж здолеем выйсці на адзінага, каб не даць Лукашэнку самому вызначыць свайго канкурэнта, бо мы разумеем, па якіх крытэрыях ён будзе выбіраць сабе сапернікаў.

Мікалай Статкевіч падкрэсліў, што калі сярод зарэгістраваных кандыдатаў не будзе прадстаўнікоў дэмакратычнай апазіцыі, то яго структура будзе заклікаць людзей да байкоту выбараў, хоць сам палітык не з’яўляецца прыхільнікам байкотаў электаральных кампаній. Але ў такім выпадку іншага выйсця, па словах Статкевіча, у апазіцыі папросту няма.

Лідэр маладафронтаўцаў Зміцер Дашкевіч паведаміў, што яго арганізацыя будзе дамагацца няўдзелу дзейнага кіраўніка дзяржавы ў прэзідэнцкай кампаніі. “Калі ён будзе ўдзельнічаць, выбары губляюць сэнс, — перакананы Дашкевіч. — У такім выпадку, я спадзяюся, большая частка апазіцыі схіліцца да ідэі байкоту выбараў і арганізацыі Плошчы. Без арганізацыі Плошчы ніводная электаральная кампанія, тым больш такая важная, як прэзідэнцкія выбары, не мае ніякага значэння ў Беларусі.

Патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты ад БХД Віталь Рымашэўскі таксама пацвердзіў свой намер на арганізацыю Плошчы, а таксама на супрацоўніцтва ў гэтым накірунку з усімі іншымі прэтэндэнтамі на прэзідэнцкую пасаду. Віталь Рымашэўскі заклікаў усе дэмакратычныя сілы Беларусі падтрымаць акцыю 24 лістапада.
 

Каментаваць