Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Пальчыс: «Калі сайт забароняць, аддам ключы ААЦ»

У Мінскім гарадскім судзе разглядалі касацыйную скаргу па справе сайту 1863x.com.

Сайт 1863x.com яшчэ ў жніўні быў прызнаны судом экстрэмісцкім праз матэрыялы, якія нібыта «распальваюць міжнацыянальную варожасць». Зараз заснавальнік і рэдактар рэсурсу Эдуард Пальчыс, які не так даўно выйшаў на свабоду, судзіцца, каб рашэнне было адмененае.

Сённяшняе паседжанне ў Мінскім гарадскім судзе трывала… усяго пару хвілін. Пальчыс разам з адвакатам перадалі неабходныя дакументы са свайго боку, а разгляд быў перанесены на непэўны тэрмін. Сам блогер не цешыць сябе надзеямі на адмену рашэння.

«Безумоўна, будзем змагацца за сайт, — тлумачыць Пальчыс. — Але надзея слабая. Калі праўды не даб’емся і рэсурс канчаткова прызнаюць экстрэмісцкім, перадам ключы і паролі ў рукі ААЦ. Хай яны і нясуць адказнасць за ўвесь «экстрэмізм», які там нібы ёсць».

Пакуль жа сайт не забаронены канчаткова, на 1863x.com можа зайсці любы карыстальнік. Разам з тым, Пальчыс даводзіць, што ў любым разе будзе прасоўваць свае ідэі — легальным чынам.



Каментаваць