Аляксандр Фядута кажа, што нехта звярнуўся ад яго імя ў КДБ

Палітолаг Аляксандр Фядута атрымаў на сваю электронную пошту лісты з КДБ і Следчага камітэта — гэта былі адказы на зварот да старшыняў абодвух ведамстваў.

У звароце быў перадрукаваны каментар Фядуты на сайце Белсата і ад яго імя патрабавалася даць адказы на пытанні, пастаўленыя ў гэтым матэрыяле.

Аляксандр Фядута заявіў, што не дасылаў такіх лістоў ні ў КДБ, ні ў Следчы камітэт. Палітолаг мяркуе, што нехта скарыстаў яго імя і асабістыя звесткі, накіраваўшы электронныя звароты у гэтыя ўстановы. Такія дзеянні Фядута разглядае як звычайную правакацыю.

Калонка Аляксандра Фядуты, размешчаная на сайце тэлеканала Белсат, прысвечаная асобе “фраў А.”, чый ліст нібыта стаў падставай для з’яўленьня справы “Белага легіёну”. Днямі стала вядома, што справа спыненая.

Паводле «Еўрарадыё»

Каментаваць