Палітвязні памілаваныя

Аляксандр Лукашэнка “зыходзячы з прынцыпаў гуманізму” памілаваў тых, каго грамадства лічыла палітвязнямі. Некаторыя з іх прыбываюць дадому ўжо зараз.



«Зыходзячы з прынцыпу гуманізму, Прэзідэнт Беларусі сёння прыняў рашэнне аб памілаванні і вызваленні з месцаў пазбаўлення волі Мікалая Дзядка, Ігара Аліневіча, Мікалая Статкевіча, Яўгена Васьковіча, Арцёма Пракапенкі, Юрыя Рубцова. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі», — такое паведаленне з'явілася на сайце дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва БелТА.

Спачатку ў гэта ніхто не паверыў. Але ўжо ўдзень палітвязні былі выпушчаныя на волю.

Мікола Статкевіч мае прыехаць у Мінск у час, калі пішуцца гэтыя радкі — ў 21.50 на Усходні аўтавакзал.

Валянціна Аліневіч, маці Ігара Аліневіча  паведаміла, што ўдзень яна сазвоньвалася з сынам, але той пра вызваленне ничога не чуў. «Мы размаўлялі пра тое, каб яму даслаць адваката. Яшчэ я зачытала яму ліст ад Міколы Статкевіча, дзе той жадае хуткага вызвалення. Дык сын сказаў. што гэта будзе наўрад ці. Канешне, я вельмі рада, але паверу у вызваленне Ігара толькі калі яго абдыму» — сказала Валянціна Алінвевіч. Ігара Аліневіча апошнія два гады трымалі ў віцебскай калоніі Віцьба-3.

Яўген Васьковіч прыбудзе ў Бабруйск а 22.10, паведамілі ягоныя сябры з Беларускай хрысцімянскай дэмакратыі. Значыць, і ён ужо на волі.

Жонка палітвязня Юрыя Рубцова Ядвіга паведаміла карэспандэнту «Свабоды», што яе муж ужо на волі і едзе дадому, але як ён дабіраецца ў Гомель з Бабруйску, ёй невядома.

Аляксандар Дзядок, бацька палітвязьня Мікалая Дзядка пакуль не мае інфармацыі пра тое, калі вызваляць сына з турмы. «Я званіў дзяжурнаму калоніі, ён нас павіншаваў з вызваленнем і сказаў, каб чакалі. Вось і чакаем, магчыма, Мікалай неяк выйдзе на сувязь ў найбліжэйшы час».

Анатоль Пракапенка, бацька палітвязня Арцёма Пракапенкі, кажа, што ў тэлефоннай размове сын паспеў толькі паведаміць яму, што прыедзе заўтра.

Палітолаг Юрый Чавусаў лічыць, што вызваленыя «не ўсе» палітвязні, пра што ён сказаў радыё «Свабода». «За кратамі застаюцца графіцісты, і выглядае, што яны атрымаюць рэальныя тэрміны. Сітуацыя нагадвае 2010 год, калі выпусцілі топ-асобаў кшталту Аляксандра Казуліна і набралі анархістаў, таго ж Аліневіча. Ціск на беларускі рэжым не трэба спыняць. Бо рыхтуецца новы набор палітвязняў. Апошнім часам унутраны ціск на рэжым быў аслаблены, з чаго вынікае, што вызваленне звязана з замежным гандлем з Захадам. Лукашэнка вельмі добра выбраў момант, калі вырашаецца стаўленне да выбарчай кампаніі. Улады спрабуюць купіць у Захаду калі не прызнанне выбараў, то паблажлівае стаўленне да іх вынікаў», — лічыць ён

Абмеркаванне:

  • ВР
  • 2015-08-23 01:03:36
Адмыслова для Юрыя Ч.: Казуліна выпусцілі ў жніўні 2008 г.
  • Аляксей Хадыка
  • 2015-08-23 10:51:27
Даволі цікавыя думкі Фядуты з гэтай нагоды: http://naviny.by/rubrics/politic/2015/08/22/ic_articles_112_189572
  • ВР
  • 2015-08-23 16:16:24
На жаль, гэта зусім не якасна і не цікава. "«Низы» будут и дальше с удовольствием «есть с руки», променяв на хлеб насущный свободу как таковую"... Аффтар і раней лічыў сябе вышэйшым
за "чернь", а цяпер, трэба меркаваць, дадаткова вырас у сваіх вачах.

Каментаваць