Парад кандыдатаў у адзіныя

У апошні дзень збору подпісаў за вылучэньне ў кандыдаты на пасаду прэзідэнта апазіцыйныя палітыкі зладзілі ў цэнтры Мінску “Парад пікетаў. Каля ГУМа размясціліся некалькі дзесяткаў пікетаў апазіцыйных кандыдатаў у прэзідэнты -- Уладзімера Някляева, Віталя Рымашэўскага, Андрэя Саньнікава, Рыгора Кастусёва.



У апошні дзень збору подпісаў за вылучэньне ў кандыдаты на пасаду прэзідэнта апазіцыйныя палітыкі зладзілі ў цэнтры Мінску “Парад пікетаў. Каля ГУМа размясціліся некалькі дзесяткаў пікетаў апазіцыйных кандыдатаў у прэзідэнты -- Уладзімера Някляева, Віталя Рымашэўскага, Андрэя Саньнікава, Рыгора Кастусёва.

Сабраліся палітыкі, іх прыхільнікі, журналісты. Мінакі глядзелі на палітычнае шоў без страху і здзіўлення – кампанія ўсё ж праходзіць пакуль у мяккіх умовах і гэта не магло не пакінуць свайго адбітку ў людзей на ўспрыняцці рэчаіснасці. Тым часам патэнцыйныя кандыдаты дзяліліся сваімі плянамі.

Палітыкаў, якія падыходзілі на пляцоўку да ГУМа лідэр кампаніі “Гавары праўду Уладзімір Някляў сустракаў як гасьцінны гаспадар – падыходзіў, вітаўся, пазіраваў перад камерамі журналістаў побач з калегамі-супернікамі.


Уладзімір Някляеў: Вітаю спадара Кастусёва!
Рыгор Кастусёў: Прывітаньне!
Уладзімір Някляеў: З КДБістамі справімся як што?
Рыгор Кастусёў: Справімся, справімся. Мы там хутка зробім музэй. Музэй рэпрэсій Савецкага Саюзу. І незалежнай Беларусі.


Каманда Рыгора Кастусёва, кандыдата ад партыі БНФ, збірала подпісы не за грошы, а за ідэю. Спадар Рыгор гаворыць, што неабходную для рэгістрацыі колькасць подпісаў партыйцы сабралі. “Мы не ставілі зверхзадачы для нашых сябраў. Была задача сабраць 110 тысяч подпісаў. Рэальная лічба дасягнутая. Цяпер нашыя сябры здаюць падпісныя лісты па рэгіёнах. Будзем чакаць рэгістрацыі, бо не ўсё залежыць ад нас, -- гаворыць палітык, і дадае, што падтрымлівае ідэю “адзінага кандыдата, якога апазіцыя пакуль не мае. --Я ўсё ж з’яўляюся прыхільнікам адзінага кандыдата. І на сустрэчы ў літоўскай амбасадзе мы ўпяцёх дамовіліся – я, Уладзімір Някляеў, Андрэй Саннікаў, Віталь Рымашэўскі, Яраслаў Раманчук – сабрацца пасля здачы подпісаў, і пагаварыць аб нашых дальнейшых супольных дзеяннях. Думаю, што нейкая дамоўленасць у нас будзе.



Сустрэча кандыдатаў у прэзідэнты прызначаная на панядзелак. Наўрад, канешне, будзе вызначаны “адзіны кандыдат ад апазыцыі, але палітыкі паспрабуюць зрабіць да гэтага першыя крокі. “Мы запрашаем усіх. Як паказвае практыка, тыя людзі, якія разлічваюць на нешта асабістае ў гэтай кампаніі, нейкія прыватныя поспехі, яны на нашыя запрашэнні і не адгукаюцца. А для пачатку трэба неяк крочыць. Ёсьць такая штуковіна – пакрокавая тактыка. Я буду казаць пра тое, што мы здольныя кансалідавацца, вырашыць, якія агульныя крокі будзем рабіць. Будзе кансалідацыя, мы будзем абмяркоўваць з тымі рэальнымі кандыдатамі, якія працуюць на тое, каб нешта адбылося. Я працую на перамогу, -- расказвае пра свае планы Уладзімір Някляеў.

Патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саньнікаў сказаў, што гатовы весці перамовы з моцнымі кандыдатамі, такімі ён лічыць, апроч сябе, Уладзіміра Някляева і Яраслава Раманчука.



Кандыдат ад Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі пытання аб моцных і слабых кандыдатах стараецца пазбягаць. “Я б не разважаў такімі катэгорыямі. У нас адзін супернік – гэта Аляксандр Лукашэнка, -- гаворыць Рымашэўскі. Някляеў дадае: “Вы не рвіце нас на часткі да таго, як нас не парвалі вунь з таго дому (паказвае ў бок Адміністрацыі прэзыдэнта). Ёсьць магчымасць, я перакананы, выйсці на адзінага кандыдата. Сёння мы хацелі візуальна паказаць, што такая магчымасць ёсьць. Што тыя людзі, якія прынялі рашэнне ўдзельнічаць у прэзыдэнцкай кампаніі 2010 года разумеюць якая на іх ляжыць адказнасьць. Што гэта вельмі сур’ёзны крок ад самага пачатку да фіналу. І няма сярод тых, хто сур’ёзна адносіцца да кампаніі, чалавека, які б не хацеў скончыць прэзыдэнцкую кампанію найбольш эфэктыўна. Прынамсі знайсьці найбольш аптымальны варыянт. Бо пасля выбараў ізноў будзе ісці жыцьцё. І апазыцыя, якая наслухалася розных папрокаў у разьяднанасьці, слабасьці, мусіць выйсьці з прэзыдэнцкіх выбараў мацнейшай.

Кандыдаты пад спевы Зьмітра Вайцюшкевіча заклікалі савіх калег па палітычнаму цэху не загульвацца ў дэмакратычныя выбары, цвяроза ацэньваць рэчаіснасць і 19 снежня выходзіць на плошчу. Нагадаю, што цяпер у выбарчай гонцы ўдзельнічаюць 13 прэтэндэнтаў у кандыдаты на пасаду прэзыдэнта Беларусі.
 

Каментаваць