Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Патрабуем увядзення персанальных санкцый!

Петыцыю за ўвядзенне персанальных санкцый да сілавікоў, якія ўдзельнічалі ў гвалтоўных затрыманнях грамадзян падчас сакавіцкіх пратэстаў, падпісала ўжо больш за тысячу чалавек.
Петыцыя будзе накіравана ў Еўрапейскую камісію. Раду ЕС, Еўрапарламент. Петыцыя размешчана на платформе change.org. Вось яе тэкст:

“Мы, нiжэйпадпiсаныя, рашуча асуджаем дзеянні беларускіх уладаў у дачыненні мірных дэманстрацый, якія адбыліся 25 і 26 сакавіка 2017 года ў Мінску падчас адзначэння Дня Волі, а таксама ў дачыненні тых дэманстрацый, што адбыліся раней па ўсёй краіне, у якасці рэакцыі на Дэкрэт «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства».

Такім чынам у сакавіку больш за тысячу мірных грамадзян Беларусі былі збітыя, арыштаваныя і аштрафаваныя. Сярод іх — праваабаронцы і журналісты, жанчыны і людзі старэйшага пакалення. Нават калі шмат з іх былі вызваленыя, такі недазваляльны і брутальны гвалт з боку сілавых структур нельга ігнараваць альбо талераваць.

Гэтаксама жахліва назіраць за дзеяннямі, ў традыцыях савецкага КДБ, што былі ўжытыя супраць вядучых дзеячаў апазіцыі, як да былога палітычнага зняволенага і кандыдата ў прэзідэнты падчас выбараў 2010 года Мікалая Статкевіча, які утрымліваўся ў турме КДБ на працягу 4 дзён без прадстаўлення будзь-якой інфармацыі, ды яшчэ аднаго кандыдата ў прэзідэнты падчас выбараў 2010 года — Уладзіміра Някляева, які быў нелегальна затрыманы 25 сакавіка і, на падставе стана здароўя, шпіталізаваны.

Такім чынам мы хочам верыць, што ўсе тыя мірныя пратэстоўцы, хто дагэтуль застаюцца арыштаванымі будуць неадкладна вызвалены і пазбаўлены ўсіх абвінавачванняў, у тым ліку, супраць Мікалая Статкевіча і яго аднапартыйцаў Сяргея Кулініча і Сяргея Кунцэвіча, супраць якіх выстаўленыя абвінавачванні па сфабрыкаваных справах.

Мы асабліва звяртаем увагу Рады Еўрапейскага саюза, Еўрапейскай камісіі і Еўрапейскага парламента на сумны факт таго, што рэпрэсіўныя дзеянні беларускіх уладаў былі зладжаныя дакладна ў першую гадавіну рашэння ЕС па так званай палітыцы пера-аднаўлення стасункаў з Беларуссю.

Нажаль гэта яшчэ раз пацверджвае неабходнасць глыбейшай увагі да меркаванняў і пазіцыі беларускай грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі, якія выказвалі відавочны сумнеў у пытанні шчырасці намераў Прэзідэнта Лукашэнкі ў пытанні забеспечэння дэмакратызацыі ўнутранай палітыкі і змягчэння рэжыма.

На самой справе, у адказ на рашэнне Рады Еўрапейскага саюза ў лютым 2016 года аб адмене абмежавальных мераў супраць пэўных прадстаўнікоў беларускіх уладаў адбыліся яшчэ адны сфальсіфікаваныя выбары ў верасні 2016 года, быў вынесены шэраг смяротных прысудаў і на працягу 2016 года адбываліся пакаранні, у тым ліку, адно пакаранне і ў гэтым годзе, і зараз - брутальныя і агрэсіўныя дзеянні АМАПа на вуліцах гарадоў Беларусі.

На дадзенай падставе мы ўпэўненыя ў неабходнасці кардынальнай змены палітыкі Еўрапейскага саюза ў дачыненні рэжыма Лукашэнкі. ЕС не можа пакінуць без увагі надзеі тысячаў беларускіх грамадзян, якія разам з нядаўнімі мірнымі дэманстрантамі вераць у дэмакратычную і еўрапейскую Беларусь, што паважае чалавечую годнасць і іншыя базавыя свабоды і правы.

Менавіта таму ЕС мусіць павысіць аб’ём падтрымкі, накіраванай на ўзмацненне грамадзянскай супольнасці, незалежных медыя і дэмакратычных сілаў Беларусі шляхам суцэльнага прыпынення нядаўняй павышанай фінансавай падтрымцы дзейнасці беларускага ўрада і іншых дзяржаўных структур. Нарэшце, ЕС мусіць неадкладна ўвесці адэкватныя абмежавальныя меры ў дачыненні тых прадстаўнікоў беларускіх уладаў, якія адказныя за гвалт, рэпрэсіі і фальсіфікацыю выбараў.

Падпісаць петыцыю можна па спасылцы.

Акрамя подпісу можна выказаць сваё меркавання ці аргументаваць сваю пазіцыю.

Каментаваць