Паўла Севярынца будуць судзіць 18 кастрычніка

Сустаршыні БХД Паўлу Севярынцу перадалі павестку ў суд Фрунзенскага раёна Мінска з патрабаваннем з'явіцца на працэс у справе арганізацыі і ўдзелу ў акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў 12 верасня.
Cуд прызначаны на аўторак 18 кастрычніка аб 11.30 па адрасе Дуніна-Марцінкевіча, 1-1.

На пытанне, чаму справу разглядае менавіта Фрунзенскі суд (плошча Кастрычніцкая размяшчаецца ў Цэнтральным раёне), сакратар суду паведаміла, што Цэнтральны суд «загружаны». Няйнакш, загружаны ліпавымі працэсамі супраць дэманстрантаў.

Сутнасць правапарушэння выражалася ў тым, што Севярынец «стаяў на фоне расцяжкі "ЛУКАШЭНКА, СЫХОДЗЬ», выкрыкваў «Жыве Беларусь!» і «публічна выражаў сваё меркаванне адносна выбараў у ППНС».

Нагадаем, 12 верасня у Менску прайшла мірная акцыя пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў у «Палату Прадстаўнікоў».

Паводле bchd.info

Каментаваць