Паўла Вінаградава зноўку пасадзілі

За адзін дзень над былым палітвязнем і вядомым грамадскім актывістам прайшлі тры суды - за дробнае хуліганства, за "п'янку" і суд датычна прэвентыўнага нагляду.



Жонка Паўла Вінаградава, Святлана, у сваім Фэйсбуку коратка напісала вынікі судовых паседжанняў — "15 сутак, 1200000 штрафа + год прэвентыўнага нагляду".

На паседжаннях суддзёю выступала суддзя  Маскоўскага раёна Мінска Вольга Лістраценка. У мінулы раз Паўла ВІнаградава таксаміа асудзілі за "п'янку" — артыкул, які раней рэдка ўжываўся ў дачыненні грамадскіх актывістаў. Павал Вінаградаў перасцерагаецца, што такім чынам улады хочуць падрыхтаваць глебу для яго адпраўкі ў ЛТП.

Каментаваць