Павал Севярынец: Пытанне «Калі не Лукашэнка, то хто?» стаіць рубам

Пасля дэвальвацыі 2011 года пытанне «Калі не Лукашэнка, то хто?», стаіць востра, рубам, кранае кожнага, б’е па кішэні.



Прынамсі, на працягу двух тыдняў ён меў намер прамовіцца на гэты конт з усімі асноўнымі палітычнымі гульцамі на беларускім полі.
 
 
З таго моманту мінула ўжо тры тыдні. Акрамя перамоваў Севярынец паспеў сустрэцца з актывам БХД у рэгіёнах, а 12 лістапада правеў сустрэчу з прыхільнікамі БХД у Мінску.
 
 
Напружаны графік перамоваў відавочна сказаўся на ім. Севярынец выглядае больш стомленым і нейкім схуднелым. Прынамсі, пад час сваёй «адседкі» у Купліне ён выглядаў весялейшым. Але і плён ягоныя дзеянні ўсё ж далі.
 
 
На сустрэчы ў Мінску Севярынец заявіў: зараз ён разлічвае шанцы апазіцыі па яднаніі і па выхадзе на адзінага кандыдата на пасаду прэзідэнта ад апазіцыі як 50 на 50. Гэта вельмі аптымістычна, бо вонкава ні пра якое яднанне апазіцыі размовы не ідзе. На чым грунтуецца аптымізм палітыка?
 
 
— Павал, пасля выхаду на волю вы казалі, што маеце намер правесуі перамовы наконт адзінства ў апазіцыі. Зараз вы заявілі, што шанцы — 50 на 50. Вашыя перамовы былі паспяховыя?
 
 
— Перамовы былі, перамовы былі досыць сур’езныя. З большасцю ўдзельнікаў палітычнага працэсу, з апазіцыйных палітыкаў мы сустракаліся і размаўлялі на гэты конт. Ёсць ужо бачанне, дзе мы можам зрабіць супольныя крокі. У прамым эфірры патрала TUT.BY ужо прагучала, што ў апазіцыі будзе адзінае пасланне пад час гэтай кампаніі па мясцовых авыбарах.
 
 
Не ўсе, можа быць, пачулі, але я паўтару: зараз і кааліцыя «Талака», і кааліцыя «Народны рэферэндум», і Беларуская хрысціянскя дэмакратыя, якая не ўваходзіць ні ў якія кааліцыі, працуюць над адзіным пасланнемі у час гэтай мясцовай кампаніі. Такога ў нас не было ніколі, колькі я памятаю мясцовых кмпаній. То бок, гэта ўжо першая пляцоўка для адзінства.
 
 
Непераадольных супярэчанняў у апазіцыі, як я пабачыў у размовах, няма. Ёсць пэўныя асабістыя супярэчнасці, над іх вырашэннем мы зараз працуем. Я думаю, што недзе да канца года можна ўжо будзе абмяркоўваць, наколькі вялікая верагоднасць у яднанні апазіцыі. Таму што абмяркоўваюцца зараз працэдуры, абмяркоўваюцца кандыдатуры, ясна, што працэс гэты доўгі. З вялікім задавальненнем яго праводзяць, скажам так, заўсёднікі палітычнага працэсу.
 
 
Але нашая задача — ужо ў 2014 годзе мець яснасць на гэты конт. З пачатку 2014 года, з таго моманту, як пачнецца мясцовая кампанія.
 
 
— На вашую думку, адзінства апазіцыі магчымае? Шмат хто ў гэтым сумняецца.
 
 
— Адзінства апазіцыі было магчымае ў 1989 годзе, калі паўставаў Беларускі Народны Фронт. У нас была адзіная апазіцыя — БНФ, і быў адзіны лідэр — Зянон Пазняк. Адзінства апазіцыі было магчымае ў 2001 годзе. Хай сабе быў абраны і слабы кандыдат, але ўся Беларусь разумела, што гэта альтэрнатыва, гэта супрацьвага Лукашэнку. Адзінства апазіцыі было ў 2006-м, калі быў Мілінкевіч і была адна Плошча. Таму прыкладаў, калі беларуская апазіцыя магла аб’ядноўвацца і выдаваць адзінага кандыдата, іх болей, чым прыкладаў раздобленасці.
 
 
З прыкладаў раздробленасці самы яскравы, бадай, 2010 год. Каб не паўтарыць 2010 года і разгрома, які быў пасля, трэба працаваць над адзінствам каманды, адзінствам стратэгіі, і над адзіным кандыдатам.
 
 
У мяне ёсць вера ў тое, што гэта магчыма, інакш бы я за гэта не браўся.
 
 
— І ўсё ж, вы даеце вельмі вялікі шанец абрання адзінага…
 
 
— Так. Ёсць досыць высокія шансы на абранне адзінага кандыдата. Найперш, таму, што ў ім ёсць запатрабаванасць беларускага грамадства. Пасля дэвальвацыі 2011 года пытанне «Калі не Лукашэнка, то хто?», стаіць востра, рубам, кранае кожнага, б’е па кішэні. Гэта пытанне такое ж надзённае, як пытанне, які там курс долара альбо калі гэтыя долары мяняць.
 
 
Па-другое, у адзіным кандыдаце ёсць запатрабаванасць еўрапейцаў. Еўрапейцы, Злучаныя Штаты, яны хочуць чуць адзіны голас апазіцыі, і гэта матывуе ттых, хто змагаецца тут, у Беларусі.
 
 
Па-трэцяе, ёсць досвед. Кандыдаты у прэзідэнты, якія пайшлі ў раздроб у 2010 годзе, атрымалі па галаве. Зараз жадаючых менш. Але, тым не менш, кожны жадаючы, які жадае ісці асобна на прэзідэнцкіх выбарах-2015, павінен разумець: калі ён пойдзе ў адрыве ад адзінай каманды, ёсць вялікая рызыка скончыць прэзідэнцкую кампанію ў турме, і ўвесь наступны тэрмін прасядзець там. Таму што не будзе адзінай сілы, якая здольная такога чалавека абараніць.
 
 
Мне здаецца, што здаровы розум, абмеркаванне памылак і ўрокаў 2010 года нараджае ўпэўненасць у тым, што будзе адзіны кандыдат. І шанец на змены ў 2015 годзе — гэта адзіны кандыдат. Калі будзе адзіны кандыдат, то змены вельмі магчымыя.
 
 
— А акрамя супольнага паслання, шанцаў на адзінага, ці ёсць яшчэ прыклады яднання апазіцыі?
 
 
— Так. Напрыклад, мы вядзем над працу, над тым, каб Беларусь была прадстаўленая саміце Усходняга партнёрства, што неўзабаве адбудзецца ў Вільні, супольнай заявай беларускіх дэмакратычных сілаў. Не буду пакуль казаць, што гэта за дакумент, але думаю, што яго змогуць падтрымаць і большасць еўрапейскіх палітыкаў. Калі гэта адбудзецца, і адзіны голас Беларусі, адна каманда з боку беларускіх дэмакратычных сілаў заявіць пра імкненне да асацыяцыі з Еўрапейскім Саюзам, а еўрапейскія палітыкі гэта падтрымаюць, гэта будзе ўжо сур’ёзнай перамогай і самой Беларусі, і стратэгіі адзінства беларускай апазіцыі.

Каментаваць