Павел Севярынец: Папраўкі — гэта ўдасканаленне, але не закону, а рэпрэсіяў

Сустаршыня БХД Павел Севярынец пракаментаваў прэс-службе Беларускай хрысціянскай дэмакратыі новыя праўкі ў Крымінальны кодэкс, перададзеныя ў Палату прадстаўнікоў.

Павел Севярынец на Маршы абураных беларусаў. 17 лютага 2017 года. Фота Арцёма Лявы

— Некаторыя аналітыкі ды СМІ паспяшаліся з нагоды паправак у Крымінальны кодэкс абвесціць чарговую лібералізацыю. Усё з дакладнасцю да наадварот. Як характэрны прыклад возьмем крымінальны артыкул 193 — "Аб дзейнасці ад імя незарэгістраванай арганізацыі", які пагражаў і пагражае сябрам БХД.

Артыкул 193 нібыта выводзяць з Крымінальнага кодэксу — але пераводзяць у Адміністрацыйны з санкцыяй непамерных штрафаў. І калі на працягу апошніх 10 гадоў гэта быў такі "дамоклаў меч", што вісеў па-над кожным "незарэгістраваным" актывістам, але не прымяняўся — то цяпер гэта будзе нагода для пастаянных вялізных (50 базавых — гэта каля 600 долараў!) штрафаў.

Іншымі словамі — цяпер замест пагрозы турмы за пост у сацсетках ці ўлётку сябрам апазіцыйных арганізацыяў прапануюць узаконенае рабаванне. Пару такіх штрафаў — і большасці беларускіх актывістаў давядзецца сутыкнуцца з канфіскацыяй маёмасці, даўгавымі ямамі ды жабрацтвам.

Насамрэч, гэты дзікі абсурд — пакаранне "за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі" — неабходна адмяніць раз і назаўжды, — кажа Павел Севярынец. — Заходнія палітыкі не павінныя заплюшчваць вочы на бандытызм рэжыму Лукашэнкі. Папраўкі — гэта не ўдасканаленне закону, а ўдасканаленне рэпрэсіяў.

 bchd.info


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Anatol Starkou
  • 2018-05-18 18:38:13
Некалі за Саветамі фсё прогрессивное человечество і мы саўкі разам з ім негодовали на собраниях, зладжаных бальшавікамі, аб дрэнным стане амерыканскай камуністкі ў ЗША: "Свободу Анжеле Девис!", - скандировали мы, будущие ўцекачы ў ЗША ды Польшчу, а разам з намі фсё прогрессивное человечество.

Калі прыбыў у Амерыку, то зразумеў, што калі б тут (сдуру) з'віліся камуністы, то ў хуткім часе падкраўся б пісец да прыватнай уласнасці - асновы эканамічных адносінаў ЗША, і, як следства, настаў бы пісец багатым людзям, якія могут делать и зарабатывать деньги для себя и государства Соединенные Штаты Америки. І мо таму гэтага СДУРУ тут не бачыў, як не бачыў тых амера камуністаў, якіх, мяркую, ў свой час грашыма падтрымлівалі Саветы. Тутэйшыя тутэйшых камуністаў прымялі.

Нягледзячы на тое, што я сузнаснавальнік БХД, мяркую, існая ўлада ніколі не дазволіць зарэгіць БХД. Бо гэтай рэгістрацыяй можна зрабіць крок да разбурэння эканомікі і дзяржавы РБ.
  • Anatol Starkou
  • 2018-05-18 18:38:43

"Павел Севярынец: Папраўкі — гэта ўдасканаленне, але не закону, а рэпрэсіяў."

Хутчэй бы прыйшлі да ўлады бел-чырвона-белыя хрысціянскія дэмакраты - хочацца наглядзецца на беларускія хрысціянскія дэмакратычныя рэпрэсіі.

Каментаваць