Севярынец заклікаў адзначаць 100-годдзе БНР па ўсёй Беларусі (ВІДЭА)

Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец звярнуўся з відэазваротам, у якім заклікаў беларусаў далучацца да святкавання стагоддзя абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Нагадаўшы, што з нагоды святкавання юбілею аб’ядналіся практычна ўсе беларускія дэмакратычныя сілы, сустаршыня БХД заклікаў беларусаў і перадусім менчукоў узяць удзел у запланаваным урачыстым шэсці і мітынгу ў цэнтры Менску 25 сакавіка.

“Мы просім усіх беларусаў, якім неабыякаваыя незалежнасць нашай краіны, далучацца да святкаванняў па ўсёй краіне. Стварайце мясцовыя групы падтрымкі, аргкамітэты, каб мы маглі паказаць і Беларусі, і Расеі, і ўсяму свету: беларусы хочуць незалежнасці, беларусы вартыя мець незалежную дзяржаву”, - адзначыў Павел Севярынец.

http://bchd.info

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць