Польскую пракуратуру абвінавацілі ў пераследзе актывістаў беларускай апазіцыі

6 снежня на імя Генеральнага пракурора Польшчы Анджэя Шэрэмета паступіў зварот ад імя  пяці  беларускіх і міжнародных арганізацый. У сваім лісце яны абвінавачваюць пракуратуры розных гарадоў Польшчы ў негатыўным стаўленні да беларускага незалежніцкага руху і супрацоўніцтве з беларускім рэжымам. У сувязі з гэтым прадстаўнікі арганізацый хочуць сустрэцца з Шэрэметам і паспрабаваць  угаварыць  яго паўплываць на сваіх падначаленых.

Пад зваротам да генпракурора Польшчы падпісаліся Цэнтр "Супрацоўніцтва без межаў", "Звяз на карысць дэмакратыі ў Беларусі", "Малады Фронт", "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" і "Еўрапейская Беларусь".

Як доказы сваіх абвінавачванняў прадстаўнікі арганізацый нагадваюць аб рашэнні пракуратуры Быдгашча пра фактычную забарону бел-чырвона-белага сцяга і шматгадовы пераслед пракуратурай у Беластоку беларускага палітуцекача Андрэя Жукаўца.
 
Таксама беларусам незразумела, чаму супрацоўнікі генеральнай пракуратуры Польшчы, якія выдалі банкаўскія дадзеныя Алеся Бяляцкага, да гэтага часу не панеслі заслужанага пакарання. 
 
Ліст у канцылярыю генеральнай пракуратуры быў перададзены прадстаўніком Цэнтра "Супрацоўніцтва без межаў" Ігарам Шчакарэвічам і прадстаўніком “Звязу на карысць дэмакратыі ў Беларусі Анатолем Міхнаўцом.

Прэс-служба Цэнтра "Супрацоўніцтва без межаў"

Каментаваць