Польшча і Расія абмяняліся высылкай амбасадараў

З Расіі высланыя некалькі польскіх дыпламатаў «за дзейнасць, несумяшчальную з іх статусам».



Аб гэтым паведамляе МЗС РФ у панядзелак.

 
Раней Польшча з аналагічнай фармулёўкай выслала з краіны некалькіх расійскіх дыпламатаў.
 
 
«Так, на вялікі жаль, польскія ўлады сапраўды зрабілі такі недружалюбны і нічым не абгрунтаваны крок. У сувязі з гэтым расійскім бокам здзейсненыя адэкватныя меры ў адказ, і шэраг польскіх дыпламатаў ужо пакінулі тэрыторыю нашай краіны за дзейнасць, несумяшчальную з іх статусам»,  заявілі ў расійскім МЗС.
 
 
У сярэдзіне кастрычніка польскія СМІ паведамілі аб планах кіраўніцтва краіны выслаць расійскіх дыпламатаў. У прыватнасці, газета Rzechpospolita пісала, што гэта звязана з затрыманнем польскага афіцэра, які падазраецца ў шпіянажы на карысць Расіі.
 
 
Таксама, па дадзеных выдання, выдвараны з Польшчы могуць быць не толькі дыпляматы, але і некалькі расійскіх грамадзян, якія жывуць і працуюць на тэрыторыі краіны.
 
 
16 кастрычніка з'явілася інфармацыя аб тым, што польскія контрразведчыкі затрымалі двух чалавек па падазрэнні ў шпіянажы. Адзін з іх  высокапастаўлены афіцэр Войска Польскага, другі  юрыст з падвойным грамадзянствам. Афіцыйнай інфармацыі пра тое, на спецслужбы якой дзяржавы яны працавалі, няма, аднак польскія СМІ пішуць, што гаворка ідзе пра расійскую выведку.

Каментаваць