Праблемы, звязаныя з удзелам Беларусі ў працы Еўранеста, будуць абмяркоўвацца на сесіі Парламенцкай асамблеі "Усходняга партнёрства" ў Баку

Праблемы, звязаныя з удзелам Беларусі ў працы Парламенцкай асамблеі праграмы ЕС "Усходняе партнёрства" (Еўранест), будуць абмяркоўвацца на сесіі асамблеі, якая 3 красавіка адкрыецца ў Баку (Азербайджан).

Як паведамляе РІА “Новости са спасылкай на офіс Еўрасаюза ў Баку, папярэднічаць адкрыццю сесіі будуць пасяджэнні бюро і камітэтаў Еўранеста, якія пройдуць сёння.



Праблемы, звязаныя з удзелам Беларусі ў працы Парламенцкай асамблеі праграмы ЕС "Усходняе партнёрства" (Еўранест), будуць абмяркоўвацца на сесіі асамблеі, якая 3 красавіка адкрыецца ў Баку (Азербайджан).

Як паведамляе РІА “Новости са спасылкай на офіс Еўрасаюза ў Баку, папярэднічаць адкрыццю сесіі будуць пасяджэнні бюро і камітэтаў Еўранеста, якія пройдуць сёння.

У працы сесіі возьме ўдзел дэлегацыя Еўрапарламента ў складзе 37 дэпутатаў. Разам са сваімі калегамі з краін "Усходняга партнёрства" еўрапарламентарыі абмяркуюць чатыры справаздачы: па пытаннях энергетычнай інфраструктуры; аб будучым дэмакратыі і свабодных і незалежных СМІ; аб гандлёвых пагадненнях; аб супрацоўніцтве паміж урадамі і грамадзянскімі супольнасцямі ў краінах "Усходняга партнёрства" і ЕС.

Падчас сесіі запланавана правядзенне спецыяльнага экспертнага семінара па тэме "Паспяховыя праекты, перашкоды і перспектывы ў энергетычнай сферы краін Еўрапейскага саюза і "Усходняга партнёрства".

Нагадаем, першае пасяджэнне Еўранеста 3 мая 2011 года прайшло без прадстаўнікоў Беларусі. Рашэнне не запрашаць беларускіх дэпутатаў у сувязі з парушэннямі правоў чалавека ў краіне было аднагалосна прынята Канферэнцыяй старшыняў палітычных фракцый Еўрапарламента 10 лютага.

З самага пачатку меркавалася, што ў працы Еўранеста возьмуць удзел 60 еўрадэпутатаў, а таксама па 10 прадстаўнікоў (у асноўным парламентарыяў) ад Грузіі, Украіны, Арменіі, Азербайджана, Малдовы і Беларусі. У адносінах да Беларусі разглядаліся розныя варыянты: запрасіць на пасяджэнне Еўранеста выключна апазіцыю або апазіцыю і пяць прадстаўнікоў парламента. Аднак такія ідэі не знайшлі падтрымкі ні ў краін — суседзяў ЕС, ні ў афіцыйнага Мінска.

Ініцыятыва "Усходняе партнёрства" вылучана Польшчай і Швецыяй і зацверджана на саміце ЕС у Бруселі ў 2008 годзе, афіцыйна ж заснавана ў маі 2009 года ў Празе. Мэта праграмы — збліжэнне ЕС з Украінай, Арменіяй, Малдовай, Грузіяй, Азербайджанам і Беларуссю без іх прыняцця ў склад ЕС. Праграма прадугледжвае значнае павышэнне ўзроўню палітычнага ўзаемадзеяння, шырокую інтэграцыю рэспублік у эканоміку ЕС, павелічэнне аб'ёмаў фінансавай дапамогі ім і ўзмацненне энергетычнай бяспекі.

БелаПАН
 

Каментаваць