«Права выбару-2016»: 14 назіральнікаў пазбаўлена акрэдытацыі

За чатыры дні датэрміновага галасавання 14 назіральнікаў кампаніі «Права выбару-2016» былі пазбаўлены акрэдытацыі.


Найбольшая колькасць такіх выпадкаў зафіксавана ў Мінску.

Са словаў каардынатар кампаніі назірання “Права выбару-2016” Алеся Сілкова прычыны пазбаўлення акрэдытацыі назіральнікаў былі ва ўсіх выпадках надуманнымі і неабгрунтаванымі, а ў шэрагу выпадкаў мелі правакацыйны характар.

Нягледзячы на выдаленні нашых назіральнікаў з выбарчых участкаў назіранне на гэтых участках не спынялася і на гэтыя ўчасткі аператыўна накіроўваліся іншыя людзі. Мяркую, што ў старшынь камісій па-просту здавалі нервы, бо ад іх маглі патрабаваць неверагоднага, а назіральнікі з’яўляліся для іх перашкодай, — гаворыць Алесь Сілкоў.

9 верасня асноўнымі прычынамі для пазбаўлення акрэдытацы былі спробы назіральнікаў зрабіць фотаздымкі, ці аўдыёзапіс.

Так, на мінскім выбарчым участку №179 Чкалаўскай выбарчай акругі №96 назіральніка «Права выбару-2016» выдалілі за тое, што ён быццам бы рабіў аўдыязапіс і фотаздымкі на выбарчым участку. Як сцвярждае памочнік акруговага каардынатара па гэтай акрузе Аляксей Сігаеў, камісія нават не запрасіла назіральніка на сваё пасяджэнне пры раглядзе пытання аб пазбаўленні яго акрэдытацыі.

На  выбарчым участку №195 гэтай жа акругі назіральніка пазбавілі акрэдытацыі ўвогуле без агучвання афіцыйнай прычыны.

На мінскім выбарчым участку №585 Усходняй выбарчай акругі №107 незалежнаму назіральніку паказалі рашэнне камісіі, дзе напісана, што назіральнік праводзіў гуказапіс, выкарыстоўваючы ручку-дыктафон.

На адным з участкаў Сеніцкай выбарчай акругі №76  назіральніка выдалілі нібы за няправільна запоўненую форму накіравання на выбарчы ўчастак.


Паводле прэс-рэліза

Каментаваць