Праваабаронцы праяўляюць салідарнасць

Прадстаўнікі Міжнароднай назіральнай місіі Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі, а таксама незарэгістраванага Праваабарончага цэнтру “Вясна і Беларускай асацыяцыі журналістаў 27 студзеня распавялі беларускім і замежным СМІ пра некаторыя высновы з нагоды сітуацыі з незалежнымі медыямі, адвакатурай і праваабаронцамі.

Місія была створана як водгук грамадзянскай супольнасці прасторы АБСЕ на шматлікія факты парушэння правоў чалавека, а таксама ціск на праваабаронцаў, адвакатаў і журналістаў Беларусі пасля падзеяў 19 снежня.

Як паведаміла прадстаўніца Місіі Вікторыя Громава, у Беларусі зараз працуюць праваабаронцы, а таксама грамадзянскія актывісты з няўрадавых арганізацый краін прасторы АБСЕ. У працы місіі за апошні месяц прынялі ўдзел 13 праваабаронцаў з Арменіі, Расіі, Украіны і Грузіі. Прадстаўнікі місіі, па словах Громавай, былі сведкамі дзесяці выпадкаў, калі ажыццяўляўся прамы ціск на праваабаронцаў, журналістаў і грамадзянскіх актывістаў. Яны выязджалі на ператрусы да праваабаронцы Насты Лойкі, у Праваабарончы цэнтр “Вясна, у Беларускі Хельсінскі камітэт і яго старшыні Алега Гулака, да журналісткі Ірыны Чарняўкі, у офіс Прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці і гэтак далей. Місія зафіксавала і задакументавала каля ста выпадкаў ціску, парушэння правоў і перашкод дзейнасці праваабаронцаў, журналістаў, адвакатаў ды інш.

Місія ўжо выдала тры Заявы па сітуацыі з праваабаронцамі, журналістамі, а таксама ў сувязі з непрацягам мандата Офіса АБСЕ ў Мінску.

“Прадстаўнікі Камітэта міжнароднага кантролю і Міжнароднай назіральнай місіі лічаць сённяшнюю сітуацыю ў Беларусі выклікам для ўсёй грамадзянскай супольнасці і пагрозай для перспектыў развіцця новых незалежных дзяржаў, — адзначыў эксперт Місіі, старшыня Хельсінскай асацыяцыі Арменіі Мікаэл Даніэлян. — Сёння механізм міжнароднай салідарнасці праваабаронцаў, які праяўляецца ў Беларусі, можа стаць адказам на вострыя пытанні многіх частак нашага рэгіёна, дзе парушэнні правоў чалавека не атрымалася не толькі прадухіліць, але нават сістэмна і глыбока ацаніць, дзе тыя, хто абараняе іншых, часта сам аказваецца неабароненым.

Каментаваць