Праваабаронцы супраць пакарання смерцю

Беларускія праваабарончыя арганізацыі абвясцілі конкурс творчых работ на тэму адмены пакарання смерцю. Пра гэта БелаПАН паведаміў старшыня рэспубліканскага праваабарончага аб’яднання «Беларускі Хельсінкскі камітэт» Алег Гулак.

Паводле яго слоў, конкурс праводзіцца ў межах кампаніі «Праваабаронцы супраць пакарання смерцю», якая стартавала 26 студзеня. Яе мэтай з’яўляецца спыненне прымянення пакарання смерцю ў краіне і далучэнне Беларусі да агульнаеўрапейскіх каштоўнасцей.

«Гэты конкурс абсалютна свабодны. Для ўдзелу ў ім прымаюцца работы ў электронным выглядзе ў любых жанрах. Гэта могуць быць фотаработы, малюнкі, калажы, друкаваныя матэрыялы, артыкулы і іншае», — сказаў Гулак.

Удзельнікам конкурсу прапануецца выказаць сваё стаўленне да выключнай меры пакарання. Пры гэтым Гулак зазначыў, што Беларусь — адзіная краіна ў Еўропе, дзе дагэтуль прымяняецца пакаранне смерцю.

Конкурс праводзіцца пад эгідай БХК, Беларускага ПЭН-цэнтра, Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Для ўдзелу ў конкурсе работы можна дасылаць да 25 сакавіка 2009 года на адрас электроннай пошты: nash.konkurs@gmail.com. У лісце павінны быць указаны імя і прозвішча аўтара, а таксама кантактная інфармацыя (адрас электроннай пошты, тэлефон, паштовы адрас). Пераможцы конкурсу атрымаюць прызы, а лепшыя работы будуць размешчаны на сайтах арганізатараў і ў зборніку творчых работ.

Арганізатары пакідаюць за сабой права выкарыстоўваць конкурсныя работы з указаннем імя аўтара ў асветнай і іншай дзейнасці, скіраванай на прасоўванне і абарону правоў чалавека.

Каментаваць