Прэс-сакратар Пуціна: Лукашэнка прыедзе на адкрыццё ЧС-2018 па футболе

Цырымонію адкрыцця чэмпіянату свету па футболе ў Расіі плануюць наведаць кіраўнікі розных дзяржаў, Уладзімір Пуцін правядзе з імі асобныя сустрэчы. 

РИА Новости

РИА Новости

Пра гэта распавёў журналістам прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў.

З некаторымі кіраўнікамі дзяржаў Уладзімір Пуцін сустрэнецца ўжо ў сераду, 13 чэрвеня. Сярод іх — лідары Азербайджана, Руанды, Балівіі, прэм'еры Лівана і Арменіі. 

З нагоды ЧС 14 чэрвеня ў Маскву прыбудуць лідары Казахстана, Абхазіі, Кыргызстана, Малдовы, Панамы, Таджыкістана, Узбекістана, Паўднёвай Асеціі і Беларусі.

Акрамя таго, на цырымоніі будуць прысутнічаць наследны прынц Саудаўскай Аравіі Мухамед ібн Салман Аль Сауд, а таксама старшыня прэзідыума вярхоўнага народнага сходу КНДР Кім Ён Нам.

Чэмпіянат свету па футболе пройдзе ў Расіі з 14 чэрвеня па 15 ліпеня ў 11 гарадах. Цырымонія адкрыцця сусветнага першынства адбудзецца на стадыёне «Лужнікі» ў Маскве.

Многія краіны збіраюцца ігнараваць расійскі мундыяль з прычыны агрэсіі Расіі ва Украіне. Англія першай заявіла пра байкот ЧС-2018 пасля скандальнага атручвання былога расійскага шпіёна Сяргея Скрыпаля. Польшча, Японія, Швецыя, Ісландыя і Данія далучыліся ўжо або далучацца неўзабаве, інфармуе The Sun.

Паводле rbc.ru

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць