Прэзідэнту FIDH адмовілі ў беларускай візе

Беларускае пасольства ў Францыі, якое месціцца ў Парыжы, адмовіла ва ўязной візе ў Беларусь прэзідэнту Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека (FIDH) Сухайр Белхасэн, якая мелася прысутнічаць на судовым працэсе над кіраўніком зачыненага ўладамі Праваабарончага цэнтру “Вясна Алесем Бяляцкім. Разгляд крымінальнае справы праваабаронцы пачнецца 2 лістапада а 10-й гадзіне ў будынку суда Маскоўскага раёна Мінска.

Варта адзначыць, што Алесь Бяляцкі з’яўляецца віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека. Апроч Сухайр Белхасэн, ва ўездзе ў Беларусь адмоўлена таксама яшчэ і двум юрыстам з Нарвегіі, прадстаўнікам Фондe Дамоў правоў чалавека Ане Бондэ і Дайвэ Петкевічутэ.

Як адзначае кіраўнік юрыдычнае камісіі Беларускага Хельсінскага камітэта Гары Паганяйла, беларускія ўлады ўжо не аднойчы дэманстравалі сваё нежаданне супрацоўнічаць і пускаць у краіну асобных заходніх палітыкаў, службовых асоб, праваабаронцаў.

                                                                                              Гары Паганяйла — старшыня юрыдычнае камісіі БХК

“Гэта зроблена выключна па палітычных матывах, — мяркуе юрыст. — Улады баяцца менавіта таго, што сапраўдныя абставіны і факты незаконнага прыцягнення да крымінальнай адказнасці аднаго з самых вядомых не толькі ў нашай краіне, але і за яе межамі праваабаронцаў зробяцца яўнымі, стануцца набыткам шырокае галоснасці, у тым ліку і для міжнароднай грамадскасці. Гэта палохае нашы ўлады, бо яны хацелі б ціха разгледзець гэтую справу, а потым прыкрыцца выракам “незалежнага і справядлівага суда і затым крычаць на ўвесь свет, што яны ў судовую дзейнасць не ўмешваюцца, што суд аб’ектыўна, грунтоўна разабраўся ў сутнасці абвінавачання, даследаваў доказы, прызнаў Бяляцкага вінаватым, а цяпер рабіце, што хочаце.

Алесь Бяляцкі быў затрыманы ў Мінску 4 жніўня 2011 года супрацоўнікамі Дэпартамента фінансавых расследаванняў. Праваабаронцу выставілі абвінавачанне паводле часткі 2 артыкула 243 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (утойванне даходаў у асабліва буйных памерах). Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці.
 
Каментаваць