Прысуды за Плошчу: хатняя “хімія” і штрафы

Тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчыя ўстановы – такі прысуд агучаны ўвечары 10 сакавіка ў дачыненні да прадпрымальніка Дзмітрыя Мядзведзя. Грамадзяне Расійскай Федэрацыі Арцём Брэус і Іван Гапонаў прыгавораныя да штрафу ў памеры 10,5 мільёна рублёў кожны. З абодвух узялі падпіску аб нявыездзе.



Тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчыя ўстановы – такі прысуд агучаны ўвечары 10 сакавіка ў дачыненні да прадпрымальніка Дзмітрыя Мядзведзя. Грамадзяне Расійскай Федэрацыі Арцём Брэус і Іван Гапонаў прыгавораныя да штрафу ў памеры 10,5 мільёна рублёў кожны. З абодвух узялі падпіску аб нявыездзе.

10 сакавіка ў судзе Маскоўскага раёна Мінска завершыліся судовыя працэсы над грамадзянамі Расійскай Федэрацыі Арцёмам Брэусам і Іванам Гапонавым, а таксама беларускім прадпрымальнікам Дзмітрыем Мядзведзем. Усіх трох абвінавачвалі ва ўдзеле ў масавых беспарадках, якія нібыта мелі месца ў сталіцы Беларусі ўвечары 19 снежня 2010 году, па завяршэнні прэзідэнцкіх выбараў.

Гапонаву, Брэусу і Мядзведзю інкрымініравалі парушэнне часткі 2 артыкула 293 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь, што прадугледжвала пазбаўленне волі на тэрмін ад трох да васьмі гадоў. У абодвух працэсах 10 сакавіка адбываліся допыты байцоў Палка міліцыі спецыяльнага прызначэння ГУУС Мінгарвыканкаму, якія нібыта фізічна пацярпелі ад дзеянняў дэманстрантаў. Варта дзначыць, што ніхто з пятнаццаці спецназаўцаў не паказаў канкрэтна на абвінавачаных, што менавіта яны наносілі фізічныя пашкоджанні міліцыянтам. Прозвішчы спецназаўцаў – “ахвяраў: Булавацкі, Скараход, Кудравец, Кшталанаў, Івашок, Волкаў, Зянкевіч, Далідовіч, Камар, Сапач, Палавінкін, Лявіцкі, Масальскі, Піліпейка, Караваеў.

Яшчэ раней у судовых паседжаннях не было засведчана, што Брэус, Гапонаў і Мядзведзь актыўна ўдзельнічалі ў “масавых беспарадках, наносілі шкоду маёмаці, удзельнічалі ў падпалах ці ў гвалтоўных дзяннях у дачыненні да супрацоўнікаў праваахоўных органаў ці іншых грамадзян.

Тым не менш, дзяржаўны абвінаваўца спадар Мазоўка запатрабаваў для Дзмітрыя Мядзведзя пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі на чатыры гады з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. А вось пракурор Кунас прапанаваў пакараць Брэуса і Гапонава штрафам у 500 базавых адзінак (15 мільёнаў 500 тысяч рублёў) кожнага.  

Агалошанне прысудаў пачалося толькі амаль а восьмай вечара. Аб прычынах зацягвання вердыкту можна толькі здагадвацца, але прысуды сталі значна мякчэйшымі за патрабаванні дзяржаўных абвінаваўцаў. 
 

Каментаваць