Пуцін — дэвальвацыя брэнда

На набыццё “нацыянальным лідэрам “Нівы народ адразу ж адгукнуўся тузінам анекдотаў. Аднак крамлёўскія піярнікі ўпарта працягваюць раскручваць гэты сюжэт. 
На набыццё “нацыянальным лідэрам “Нівы народ адразу ж адгукнуўся тузінам анекдотаў. Аднак крамлёўскія піярнікі ўпарта працягваюць раскручваць гэты сюжэт. 


Пуцін “засвяціў свой набытак перад сустрэчай з прэм’ер-міністрам Турцыі і пахваліў журналістам выраб “Аўтавазу. Калі сур’ёзна паставіцца да дэкларацыі Пуціна, паводле якой ён валодае дзвюма “Волгамі і прычэпам, то абноўка сапраўды крутая. Аднак праблема ўсёй гэтай кампаніі з дэкларацыямі вышэйшых саноўнікаў заключаецца ў абсалютным недаверы да іх народа. І нават калі хтосьці паказаў усё, чым сапраўды валодае, яму ўсё роўна не павераць. Такі, на жаль, імідж улады. 

Па задуме крамлёўскіх піярнікаў, “ход Пуціным павінен агітаваць рускіх купляць айчынныя іншамаркі. Разлік тут просты. “Пуцін — гэта раскручаны прапагандысцкай машынай брэнд, які выкарыстоўваецца кіроўнай элітай для вырашэння сваіх меркантыльных задач. Брэнд гэты яшчэ папулярны ў масах, а паколькі іншых супастаўных брэндаў у распараджэнні эліт няма, то марка “Пуцін эксплуатуецца па поўнай праграме — з нагоды і без. 

Не трэба быць Спінозам, каб спрагназаваць вынік падобнага піяру — нуль. Некалькі месяцаў таму паспрабавалі выкарыстаць “Пуціна, каб пераканаць укладчыкаў не здымаць з рахункаў грошы, а наадварот укладваць. Прэм’ера запрасілі ў офіс “Альфа-банка, дзе ён размаўляў з “простай укладчыцай, якую пераконваў верыць у рубель і ўкладаць зберажэнні ў расійскія банкі. Праз некаторы час пасля гэтых перакананняў пачалася дэвальвацыя рубля.

Той факт, што брэнд “Пуцін выкарыстоўваецца кіроўным класам для латання ўсіх дзірак, сведчыць пра адчайнае становішча ўлады, пра яе страх, які ўвесь час нарастае, згубіць сваё становішча і нажытыя непасільнай працай капіталы. Пуціна кідаюць на амбразуру, каб выйграць час для здзяйснення адыходнага манеўру. Наменклатура перастройвае свае шэрагі, затуляецца “Пуціным ад вельмі верагоднага абурэння народных мас.

Аднак такое бяздумнае і беспардоннае выкарыстанне брэнду “Пуцін непазбежна вядзе да яго абясцэньвання. Вялікі акцёр павінен іграць толькі галоўныя ролі. Калі ён пачынае здымацца ў эпізадычных ролях, значыць, час яго сышоў. “Зорка палітычнага шоу “Пуцін ужо стала бляклай і выходзіць у тыраж. Яе “прадзюсеры спрабуюць выціснуць апошняе, што яна яшчэ можа даць, каб затым замяніць на новую “зорку.

Дэвальвацыя брэнда “Пуцін з усім наборам пазітыўных асацыяцый, звязаных з ім, у практычным плане азначае, што недалёкі той час, калі прыкрывацца “Пуціным ужо магчымасці не будзе. Народ папросту “не павядзецца. І тады, у поўнай адпаведнасці з анекдотам пра “тры канверты, наменклатуры давядзецца распачаць план “Б — ператварыць супергероя Пуціна ў супернягодніка, перапазіцыянаваць брэнд з пазітыўнага ў негатыўны. Прасцей кажучы, зваліць усё на Пуціна У. У., зрабіць яго крайнім, каб захаваць саму сістэму і наседжаныя месцы. 

Пуціна малююць дыктатарам, аўтарытарным усемагутным кіраўніком Расіі, імперыялістам, чэкістам і інш., і інш. 

На самай жа справе ён усяго толькі марыянетка Сістэмы, якая пазбавіцца ад яго, як толькі ён перастане спраўляцца са сваёй галоўнай задачай — аховай сістэмы “капіталізму для сваіх ад “чужых, г. зн. ад грамадзян РФ, што не ўваходзяць кола абраных.

Аўтандзіл Цуладзэ http://www.ej.ru/?a=note&id=9097

Каментаваць