Пуцін і Парашэнка абмеркавалі абмен зняволенымі

Уладзімір Пуцін і Пётр Парашэнка правялі тэлефонную размову. Як паведаміла прэс-служба прэзідэнта Расіі, размова адбылася па ініцыятыве Парашэнка — ён патэлефанаваў Пуціну сёння.


Як паведамляе TUT.BY, прэзідэнты абмеркавалі сітуацыю на паўночным усходзе Украіны і тое, як рэалізуюцца мінскія пагадненні, улічваючы. што 11 чэрвеня ў Берліне адбудуцца сустрэч міністраў інастранных справаў у "нарманскім фармаце".

Парашэнка падкрэсліў важнасць як мага хутчэйшага вызвалення ўкраінскіх палітзняволеных, якіх утрымліваюць у Расіі і на акупаваных тэрыторыях - дадае "Украінскі тиждень"

Асаблівая ўвага была удзеленая пытанням гуманітарнага характару, уключаючы абмен асобаў, якія ўтрымліваюцца ў няволі. Уладзімір Пуцін падкрэсліў неабходнасць неадкладнага вызвалення расійскіх журналістаў, арыштаваных ва Украіне.

Бакі прыйшлі да пагаднення аб тым, што ў бліжэйшы час упаўнаважаныя па правах чалавека абедзвюх краін наведаюць зняволеных грамадзян.

Чытайце таксама: Яшчэ адзін вязень Крамля аб'явіў галадоўку


20 мая спікер Міністэрства замежных спраў Украіны Мар'яна Беца паведамляла, што ў Расіі па палітычных матывах утрымліваецца 24 украінцы, а ў акупаваным Крыме - больш за 40. Кіеў не раз звяртаўся да Масквы з прапановай абмяняць украінскіх зняволеных на 23 грамадзян Расіі, якія знаходзяцца пад вартай.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць