Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Расія гатовая да ваеннага ўмяшання ў Беларусі — кіраўнік Сіл абароны Эстоніі

Расія гатовая да ваеннага ўмяшання і ў Беларусі, калі палітычная сітуацыя там зменіцца ў непажаданым для Крамля кірунку.
Генерал Рыхо Тэрас на вучэннях "Вясновы шторм". Аўтар: Роомет Ілд / mil.ee

Генерал Рыхо Тэрас на вучэннях "Вясновы шторм". Аўтар: Роомет Ілд / mil.ee

Такое меркаванне выказаў кіраўнік Сіл абароны Эстоніі генерал Рыхо Тэрас.

"Падобна, як тое было ва Украіне, Расія плануе вайсковыя крокі супраць Беларусі, калі палітычная сітуацыя там зменіцца. Расійскія ўзброеныя сілы і структуры бяспекі вядуць падрыхтоўку да таго, каб у выпадку неабходнасці ўмяшацца і правесці ваенную аперацыю ў Беларусі. Планаванне аперацыі пачалося ў 2014 годзе", — заявіў ён.

Ён адзначыў, што задача вучэнняў "Захад" і іншых сумесных ваенных вучэнняў — максімальна звязаць беларускія ўзброеныя сілы з расійскімі. Мэта — паралізаваць здольнасць беларускіх вайскоўцаў дзейнічаць самастойна.

"У вучэннях бяруць удзел розныя ваенныя акругі, Балтыйскі і Паўночны флот, ракетныя войскі. Калі ўсё гэта з'яўляецца антытэрарыстычнай аперацыяй, то гэта відавочнае перабольшанне", — дадаў ён. Раней міністр абароны Польшчы заявіў, што РФ плануе ўжыць ядзерную зброю на вучэннях "Захад-2017".

ERR

Каментаваць