Разбітая надзея

Рэжым Лукашэнкі праявіў сваю жахлівую, сапраўдную існасць. 

Аляксандр Лукашэнка заяўляў, што Плошчы не будзе. Плошча была, але нядоўга. Падкрэслена мірны характар вулічнай акцыі пратэсту катастрафічна дысаніруе з метадамі яе разгону. Так, шкляныя дзверы ў Дом урада былі разбітыя, але кандыдаты ў прэзідэнты, палітыкі заклікалі людзей не паддавацца на пракацыі, ні ў якім разе не ісці на штур адміністрацыйнга будынка.  



Рэжым Лукашэнкі праявіў сваю жахлівую, сапраўдную існасць. 

Аляксандр Лукашэнка заяўляў, што Плошчы не будзе. Плошча была, але нядоўга. Падкрэслена мірны характар вулічнай акцыі пратэсту катастрафічна дысаніруе з метадамі яе разгону. Так, шкляныя дзверы ў Дом урада былі разбітыя, але кандыдаты ў прэзідэнты, палітыкі заклікалі людзей не паддавацца на пракацыі, ні ў якім разе не ісці на штур адміністрацыйнга будынка.  

Але на заклікі да сілавых структур знайсці паразуменне, не ісці супраць сваіх суграмадзян атрымалі адказ у выглядзе брутальнага, нематывавана жорсткага разгону. Амапаўцы шыхтаваліся ў некалькі шэрагаў, натоўп не проста разбівалі на сегменты. Людзей сціскалі паміж двума сценкамі з амапаўцаў у шлемах, са шчытамі, з дубінкамі. Працягні руку ў адзн бок — дакранешся да амапаўца, працягні ў другі — тое ж. Натоўп шалеў ад страху, амапаўцы таксама пад адрэналінам былі далёкія ад адэкватнасці. Сітуацыя, якая склалася ў выніку падобных манеўраў, — гэта другая Няміга. Адрозненне ў тым, што над галовамі быў не дождж, а дубінкі. 
 
Нейкага мужчыну збівалі нагамі каля дзясятка супрацоўнікаў сілавых структур, апранутых у цывільнае. Крымінальныя, дваровыя разборкі — вось узровень сілавікоў Беларусі. Карцінка, якую пакажуць тэлеканалы, — ганебная для Беларусі. Такая ў вас улада, спадарства, такую ўладу вы трываеце 16 гадоў. Відаць, усё мае пад сабой грунт.
 
Напад на ініцыятыўную групу Уладзіміра Някляева, збіццё самога кандыдата ў прэзідэнты — гэта папросту па-за каментарамі. Імаверны бліжэйшы супернік Лукашэнкі, які, верагодна, мог бы быць другім прэзідэнтам Беларусі, — у шпіталі з чэрапна-мазгавой траўмай. Арыштаваны і збіты каныдат у прэзідэнты Рыгор Кастусёў. Пабілі галаву Віталю Рымашэўскаму. Арыштаваны Мікола Статкевіч, Андрэй Саннікаў разам з жонкай Ірынай Халіп. Так, магчыма, апазіцыя "правісла" ў плане падрыхтоўкі, правядзення самой акцыі, кіраўніцтва натоўпам. Не зразумелая сутнасць перамоў у Доме ўраду, што ініцыявалі кандыдаты ў прэзідэнты, калі гэты самы Дом ураду зачынены і, па логіцы, там хіба што прыбіральшчыца знаходзілася (але падзеі паказалі, што знайшлося месца ў гэтым будынку і не адной сотні амапаўцаў). Але ўсё гэта не можа быць падставаю для бойні пад сценамі Дома ўраду, пасля якой застаўся чырвоны ад крыві снег.
 
Кроў, боль, сорам — вось вынік 19 снежня 2010 года. 
Фота Радыё Свабода

Каментаваць