Рэчыца: ахвочых да дэпутатства аж занадта

Рэчыцкая раённая выбарчая па выбарах дэпутатаў раённага Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання зарэгістравала 60 ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты.
Ілюстрацыйны здымак

Ілюстрацыйны здымак



Згодна з рашэннем камсіі ад 24 лістапада “Аб утварэнні выбарчых акруг па выбарах дэпутатаў ад 24 лістапада ў раёне ўтворана 40 акруг. Супастаўленне лічбаў сведчыць аб тым, што ў Рэчыцкім раёне выбары могуць прайсці ва ўмовах канкурэнтнай барацьбы, паколькі ў райсавет павінны абраць 40 дэпутатаў.

У апошні дзень рэгістрацыі ініцыятыўных груп, 14 снежня, камісія адмовіла ў рэгістрацыі двум групам ад кампаніі “Гавары праўду” у сувязі з наяўнасцю судзімасцяў у іх прадстаўнікоў. Прадстаўнік трэцяй ініцыятыўнай групы А. Някрасава сама адмовілася ад рэгістрацыі ў сувязі з нядаўна атрыманай траўмай.


Паводле ПЦ «Вясна»

Каментаваць