Рытарычнае пытанне: Дзе Уладзімір Някляеў?

Са збіцця Уладзіміра Някляева пачалася чорная старонка прэзідэнцкіх выбараў 2010. Гэты чалавек застаецца цяпер ужо схаванай ахвярай палітычнага рэжыму. Аб лёсе двух дзесяткаў чалавек, што знаходзяцца ў СІЗА КДБ больш-менш вядома, але дзе знаходзіцца экс-кандыдат у прэзідэнты, адказу няма.



Са збіцця Уладзіміра Някляева пачалася чорная старонка прэзідэнцкіх выбараў 2010. Гэты чалавек застаецца цяпер ужо схаванай ахвярай палітычнага рэжыму. Аб лёсе двух дзесяткаў чалавек, што знаходзяцца ў СІЗА КДБ больш-менш вядома, але дзе знаходзіцца экс-кандыдат у прэзідэнты, адказу няма.

 Некалькі дзён ходзяць чуткі, што Уладзіміра Някляева няма ў жывых. Але, нягледзячы на тое, што яго збілі, а потым скралі невядомыя ў цывільным з палаты рэанімацыі ў бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі, галоўны ўрач гэтай установы распаўсюдзіў заяву, што Някляеў не меў траўмаў не сумяшчальных з жыццём. “Ва Уладзіміра Някляева не было траўмаў, якія ўяўлялі б пагрозу жыццю, — паведаміў галоўны ўрач Мінскай гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі Віктар Сірэнка. У нейрахірургічным аддзяленні бальніцы Някляеву насамрэч зрабілі  абследаванні, у тым ліку і камп'ютарную тамаграфію, ультрагукавое і лабараторнае даследаванні. Нейрахірургі гавораць, што ніякіх зменаў на мозгу не было зафіксавана. Былі толькі “вялікая гематома пад вокам і ссадзіна на патыліцы. 
 
У асобнай палаце рэанімацыі былы кандыдат у прэзідэнты знаходзіўся па загаду галоўнага ўрача — экстранны блок аддзялення нейрахірургіі напраўду звычайна перапоўнены і мае ў асноўным спецыфічны кантынгент — ад бамжоў да алкаголікаў.
 
Уначы за Някляевым прыехалі людзі ў цывільным, паклалі яго на коўдру і вынеслі з палаты. На крыкі жонкі ніхто з медперсаналу і аховы бальніцы не з’явіўся. Пазней стала вядома, што Някляеў знаходзіцца ў СІЗА КДБ, але пабачыцца з ім ні сваякі, ні яго адвакат пакуль не могуць. Адвакат экс-кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева Тамара Сідарэнка прыходзіць у СІЗА, але яе не пускаюць да падабароннага, матывуючы тым, што няма вольных пакояў для сустрэч. Хаця адвакаты, што сядзяць у чарзе за ёй, ідуць да сваіх падапечных.
 
Калі верыць галоўнаму ўрачу Мінскай гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі Віктару Сірэнку, атрымліваецца, што з медустановы экс-кандыдата забіралі ў здавальняючым стане. То праблемы са здароўем у Някляева маглі ўзнікнуць пасля, і таму яго не паказваюць нават адвакату. 
Расійская “Новая газета задала пытанне наконт Уладзіміра Някляева галоўнаму рэдактару часопіса “Беларуская Думка, ідэолагу ад улады Уладу Гігіну. “Мы паведамляем Гігіну чуткі аб смерці Уладзіміра Някляева ў ізалятары КДБ. Улад, трэба аддаць належнае, змяняецца ў твары і выходзіць з мабільным у калідор. З кім размаўляе — не ведаем, але праз пяць хвілін ён нам паведаміць, што чуткі пазбаўленыя ўсялякіх падстаў. Мы ўжо амаль верым. Вось толькі Гігін раптам пачынае разважаць аб тым, што ў Някляева былі праблемы з алкаголем, і ён быў закадаваны, а любая кадзіроўка небяспечная для сэрца, — апісвае газета падрабязнасці сустрэчы з Гігіным.
 
Разам з тым інтэрнэт-рэсурс “Беларускі партызан атрымаў паведамленне нібы ад супрацоўніка КДБ, які распавёў, што кандыдат у прэзідэнты Беларусі Уладзімір Някляеў падвяргаецца ўжо трэція суткі масіраванай псіхалагічнай апрацоўцы. Ананімны супрацоўнік паведаміў, што Некляева адмыслова ізалявалі, каб выклікаць у яго паніку і псіхалагічна зламаць. Таксама выкарыстоўваюцца псіхатропныя прэпараты. “Пакуль ён трымаецца, не дае сведчанняў, таму яго ламаюць праз калена. Я больш не магу на гэта глядзець, таму і вырашыў вам перадаць гэта, — паведаміў чалавек, які прадставіўся супрацоўнікам КДБ.
 
Дарэчы, апошняя версія цалкам верагодная з улікам тых “асуджальна-здрадніцкіх заяў, якія зрабілі 20 снежня Яраслаў Раманчук і Андрэй Дзмітрыеў, пры гэтым выглядалі яны не проста падаўлены, а “апрацаванымі па-поўнай праграме.
 
Калі разважаць лагічна, то хаваць Уладзіміра Някляева ад грамадскасці ўладам Беларусі невыгодна, бо сітуацыя вакол падзей апошняга тыдня і так абмяркоўваецца ад Масквы да Вашынгтону. Але відавочна, што ёсць устаноўка скляпаць крымінальную справу аб падрыхтоўцы гвалтоўнага дзяржаўнага перавароту. І ў такім выпадку мэта “апраўдвае сродкі, якімі карыстаюцца спецслужбы. 

Каментаваць