Рух Салідарнасці «Разам» запрашае на ўшанаванне памяці Жызнеўскага

22 студзеня Рух Салідарнасці «Разам» запрашае на ўшанаванне памяці героя Нябеснай сотні, Героя Украіны Міхаіла Жызнеўскага, на яго малой радзіме – у Гомелі.
Маці Жызнеўскага каля яго магілы ў Гомелі

Маці Жызнеўскага каля яго магілы ў Гомелі



Выезд плануецца раніцай 22 студзеня аўтобусам з Мінска (час і месца будуць паведамленыя пазней дадаткова). Пачатак ушанавання каля магілы Міхаіла Жызнеўскага — а 13-й гадзіне.

«У дарогу пажадана браць з сабою тэрмас і канапкі. Для ўдзельнікаў прадугледжаныя сяброўскія ўнёскі — 10 р. Паведаміць пра Ваш удзел і атрымаць дадатковую інфармацыю можна: тэлефоны: +375-25-953-52-02 (Life) альбо +375-29-131-33-82 (Velcom), Алена ці на эл-пошту: all.talstaya@gmail.com», — паведамляюць арганізатары.

Нагадаем, гамяльчанін Міхаіл Жызнеўскі, які амаль дзесяць гадоў жыў ва Украіне, трагічна загінуў 22 студзеня 2014 года падчас сутыкненняў паміж пратэстоўцамі і спецназам на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве падчас Майдана. Куля трапіла яму проста ў сэрца.  Ён прызнаны Героем Украіны.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць