Саакашвілі знайшоў сабе працу ў Нідэрландах

Былы прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі будзе працаваць лектарам ў галандскай Акадэміі спікераў. Пра гэта палітык напісаў у фэйсбуку.



«Пакуль я ў Еўропе, буду зарабляць на жыццё лекцыямі. У Акадэміі вельмі класны калектыў, мяне яны ўразілі добрым веданнем спецыфікі нашага рэгіёну і правільнымі каштоўнасцямі. Спадзяюся, доўга чытаць лекцыі мне не давядзецца, а досвед буду выкарыстаць не для лекцый, а для адхілення алігархаў ад улады і рэальнай рэфармацыі », — паведаміў Саакашвілі.

Нагадаем, палітык быў дэпартаваны з Украіны ў лютым 2018 года. Саакашвілі транзітам праз Польшчу адправіўся ў Нідэрланды, дзе жыве яго сям'я.

Паводле «Нашай Нівы»


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць