Сацыялагічныя службы даюць кардынальна адрозныя вынікі exit-polls

Паводле інфармацыі мінскага аналітычнага цэнтра ЭКООМ, exit-polls паказвае, што Аляксандр Лукашэнка перамагае на выбарах прэзідэнта Беларусі. За яго прагаласавалі больш за 72 % грамадзян. Бліжэйшы канкурэнт дзеючага прэзідэнта - лідэр руху "Еўрапейская Беларусь" Андрэй Санникаў - набірае толькі каля 6 %галасоў. 

Астатнія восем кандыдатаў набіраюць меней за 5 % галасоў. Супраць усіх прагаласавалі 5,75 % выбарцаў.

Апытанні праводзіліся на 100 выбарчых участках, у даследаванні прынялі ўдзел 4 431 чалавек. Дадзеныя прадстаўленыя па стане на 13:00 па мінскім часе. 
 
Расійскае Агенцтва эфэктыўных камунікацый INSIDE, на 14 гадзінаў, агучыла вынікі апытання, паводле якога за Аляксандра Лукашэнку прагаласавалі 37,8 %, а за альтэрнатыўных кандыдатаў у агульнай колькасці 42 %. Акрамя таго, 12,4 % адмовіліся ад адказу і 6,2 % прагаласавалі супраць усіх. 

Каментаваць