Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Сацыяльна-хрысціянскі рух падаў дакументы на рэгістрацыю

Старшыня Сацыяльна-хрысціянскага руху Вольга Кавалькова і намеснік старшыні Максім Гацак 26 чэрвеня падалі дакументы ў Міністэрства юстыцыі Беларусі на афіцыйную рэгістрацыю арганізацыі.

 

Як адзначыла Вольга Кавалькова, усе дакументы вывераныя і па іх у СХР пытанняў па рэгістрацыі быць не павінна. “Але, як мы ведаем, у Беларусі пытанне рэгістрацыі ці нерэгістрацыі вырашаюць не дакументы, а найвышэйшая палітычная воля”, — падкрэсліла старшыня Сацыяльна-хрысціянскага руху.

Нагадаем, што СХР быў заснаваны 14 лістапада 2015 года як Хрысціянска-дэмакратычны рух. Аднак тады арганізацыі было адмоўленай у дзяржаўнай арганізацыі. Другі сход адбыўся 27 траўня 2017 года. На ім была змененая назва на Сацыяльна-хрысціянскі рух, унесеныя змены ў кіраўніцтва і стратэгію дзейнасці.

 Паводле прэс-службы СХР


Каментаваць