Шэсце сцягоў у Мінску (фотарэпартаж)

Апазіцыйныя палітыкі скарысталі апошні дзень "перадвыбарчай лібералізацыі", калі дазволена агітацыя, і ўлады вымушаны трываюць масавыя акцыі. Беларусам нагадалі пра нацыянальныя і еўрапейскія каштоўнасці.

 



Каля двух тысяч чалавек у асноўным з нацыянальнымі і еўрапейскімі сцягамі рушылі па галоўнаму праспекту сталіцы ад плошчы Свабоды да плошчы Якуба Коласа.

У акцыі пераважала моладзь, што, несумненна, радуе, але сцягоў было не так шмат, як хацелася б. Тым не менш, панаваў прыўзняты настрой: людзі скандзіравалі "Жыве Беларусь!" ды іншыя лозунгі. Аўтааматары падтрымлівалі ўдзельнікаў шэсця гукамі клаксонаў. Было шмат журналістаў, міліцыянтаў у цывільным адзенні і назіральнікаў.

Напачатку акцыі і па яе заканчэнні перад прысутнымі выступалі Мікола Статкевіч, Анатоль Лябедзька, Уладзімір Някляеў.

Каментаваць