Шульц асуджае сітуацыю ў Беларусі і патрабуе вызвалення Каваленкі

14 лютага ў Страсбургу прэзідэнт Еўрапейскага парламента Марцін Шульц з сустрэўся з камісарам Еўрапейскага саюза па пытаннях пашырэння і палітыцы суседства Штэфанам Фюле, і сярод іншых пытанняў яны абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі. Па выніках сустрэчы прэзідэнт Шульц зрабіў наступную заяву:

«Я ўзрушаны тым, як пагоршылася сітуацыя ў Беларусі ў сферы правоў чалавека і палітычных свабодаў.
Працяглая галадоўка актывіста апазіцыі Сяргея Каваленкі ў турме падкрэслівае парушэнні дэмакратычных прынцыпаў і непавагу да прынцыпу вяршэнства права.

Жыццё Каваленкі зараз пад пагрозай з-за галадоўкі супраць неапраўданага пазбаўлення волі. Я заклікаю беларускія ўлады неадкладна і без усялякіх умоў вызваліць яго і забяспечыць яму неабходную медыцынскую дапамогу.

Калі ён загіне, кроў будзе на руках беларускіх уладаў.

Я зноў заклікаю вызваліць і рэабілітаваць усіх пазасталых палітычных зняволеных, у тым ліку двух былых кандыдатаў у прэзідэнты Мікалая Статкевіча і Андрэя Саннікава, вядомага праваабаронцу Алеся Бяляцкага, актывістаў апазіцыі Зміцера Бандарэнку, Мікалая Аўтуховіча, Дзмітрыя Дашкевіча і іншых.
 
Я таксама хацеў бы зноў звярнуцца да прэзідэнта Лукашэнкі асабіста з заклікам памілаваць Уладзіслава Кавалёва і Дзмітрыя Канавалава, асуджаных на смерць пасля таго, як Вярхоўны суд Беларусі пакінуў у сіле іх прысуд. Мы выступаем супраць смяротнага пакарання пры любых абставінах і заклікаем Беларусь, апошнюю краіну ў Еўропе, дзе да гэтага часу яно прымяняецца, увесці мараторый на смяротнае пакаранне.

У чацвер Еўрапейскі парламент у сувязі з гэтымі выпадкамі выкажа сваю глыбокую занепакоенасць праз рэзалюцыю. Нам вельмі шкада, што з-за пазіцыі ўладаў адносіны паміж Беларуссю і ЕС застаюцца замарожанымі.

Грамадзяне Беларусі заслугоўваюць лепшага. Еўрапейскі парламент рашуча падтрымлівае грамадзянскую супольнасць і дэмакратычныя памкненні беларускага народа і заклікае ўлады ў Мінску станоўча адгукнуцца на прапанову ЕС аб спрашчэнні візавага рэжыму для сваіх грамадзян».

Паводле Delegation of the European Union to Belarus

Каментаваць