Сябар Руху «За Свабоду» прапаноўвае ўвесці падатак на бяздзетнасць

Актывіст і экс-кандыдат на выбарах розных год Ілля Дабратвор прапанаваў дэпутатам Алене Анісім і Ганне Канапацкай падняць пытанне аб падатку на бяздзетнасць у Палаце Прадстаўнікоў. 


Пра гэта Ілля Дабратвор паведаміў у сваім фэйсбуку. Навошта падатак? Згодна аўтару ідэі — каб з гэтых сродкаў распрацаваць праграму «рэальнай дапамогі шматдзетным сем'ям».

Большасць каментароў пад пастом крытычныя. Напрыклад, гісторык Алесь Пашкевіч назваў ідэю «саўком»: «Вам мала і так саўка наўкол, што хочацца яшчэ і адзін з ягоны адыёзных законаў вярнуць?» 

Іншыя каментатары раяць Дабратвору прозвішчы дэпутатак побач з сумніўнымі прапановамі. Алена Анісім і Ганна Канапацкая ідэю пакуль ніяк не каментуюць.

А як Вам такая прапанова? Пішыце ў каментарах!






Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Центральный навсегда
  • 2018-06-02 22:52:55
сон разума....................................
  • мондры добрытвар
  • 2018-06-03 00:06:58
Выдатная ідэя для краіны, дзе праз радыяцыю палова мужчын не мае мазгоў, а палова жанчын не мае мажлівасці мець дзяцей
  • ротмистр
  • 2018-06-03 00:51:18
в плюсе окажутся цыгане: начнут продавать детей бездетным белорусам по хорошей цене))) смех и грех.
  • Влад Корольчук
  • 2018-06-03 01:59:49
по виду - какой-то священник мутный
  • аляксей
  • 2018-06-03 11:32:09
дзеці павінны нараджацца ў любові, а не па загадзе цара-дабратвора і іншых начальнікаў! лепш заробкі чалавечыя плаціце і дзетным і бяздзетным, а не распачынайце фобіі і грамадзянскія войны!.. а то наражалі, а ім бяздзетныя вінаватыя... і ня трэба прыкрывацца патрыятызмам. А можа проста - пашкадаваў, што столькі нарадзіў...
  • аляксей
  • 2018-06-03 12:05:10
і такія людзі ў нас займаюцца палітыкай, прадстаўляюць нашы інтарэсы... няўжо Мілінкевіч і Губарэвіч такіх жа поглядаў... лічаць што матэрыяльныя праблемы шматдзетных сем.яў можна вырашыць адборам грошай з майго настаўніцкага заробку?
  • аляксей
  • 2018-06-03 12:28:31
А ўвогуле сёння, нават у моцнай сям'і, дзяцей трэба планаваць... Толькі цыгане, мусульмане і артадаксальныя хрысціяне хаатычна нараджаюць - як Бог даў... і пачынаюцца панічныя пошукі сродкаў для прыемлемага існавання... Тады ў царкве і шукайце, альбо па электрычках!
  • мінак
  • 2018-06-04 10:28:09
Цікава будзе зазірнуць у "шчаслівыя" і "мудрыя" вочы спадара Дабратвора, калі, Божае волі незнарок, па рартоўнай смерці яго дзетак , праз які месяц, звернецца падатковая інспекцыя з прапановай аплаціць ухвалены ім падатак "на бяздзетнасць"...
  • Лена-праз-калена
  • 2018-06-04 23:16:19
не палітыка, а маргінэс - давайце называць рэчы сваімі імёнамі

Каментаваць