Сяргея Каваленку прысудзілі да 2 гадоў і 1 месяца калоніі

Два гады і адзін месяц мае правесці ў калоніі агульнага рэжыму актывіст Кансерватыўна-хрысціянскай партыі — БНФ Сяргей Каваленка. Такі вердыкт увечары 24 лютага вынесла суддзя Першамайскага раёна Віцебска Алена Жук.

Сяргея Каваленку абвінавацілі ў парушэнні артыкула 415 Крымінальнага кодэкса Беларусі (ухіленне ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі).



Два гады і адзін месяц мае правесці ў калоніі агульнага рэжыму актывіст Кансерватыўна-хрысціянскай партыі — БНФ Сяргей Каваленка. Такі вердыкт увечары 24 лютага вынесла суддзя Першамайскага раёна Віцебска Алена Жук.

Сяргея Каваленку абвінавацілі ў парушэнні артыкула 415 Крымінальнага кодэкса Беларусі (ухіленне ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі).

У чацвёрты дзень суда над Сяргеем Каваленкам адбываліся допыт сведкаў, самога падсуднага, а таксама спрэчкі бакоў. Пракурор Дзмітры Лутаў, які прадстаўляў у судзе бок абвінавачання, запатрабаваў для актывіста 2 гады і 8 месяцаў пазбаўлення волі. Адвакаты Аляксандр Галіеў і Пётр Каваленка ў сваіх выступах адзначалі, што абвінавачаны не рабіў ніякіх наўмысных хуліганскіх дзеянняў. У сваім апошнім слове Сяргей Каваленка не абараняў сябе, але казаў пра бел-чырвона-белы сцяг, пра яго гісторыю і статус. Каваленка таксама сказаў, што ягоныя акцыі не былі хуліганскімі, а мелі выключна палітычны змест. Тым не менш, суддзя Жук вынесла абвінаваўчы вырак, толькі на сем месяцаў зменьшыўшы запатрабаваны пракурорам тэрмін зняволення. 

Як адзначыла ў інтэрв’ю “Новаму часу сябра рады зачыненага ўладамі Праваабарончага цэнтра “Вясна Таццяна Равяка, з моманту вынясення прысуду ў Беларусі з’явіўся яшчэ адзін палітычны зняволены.

“Хаця мы лічылі Сяргея Каваленку палітычным вязнем з таго моманту, калі ён быў узяты пад варту. Але зараз гэта ўжо палітычны вязень з вызначаным судом тэрмінам, — падкрэсліла праваабаронца. — Канешне, цяжка было чакаць, што пасля ўтрымання пад вартай, пасля ўсяго таго, што адбывалася на папярэднім следстве, прысуд будзе нейкім іншым. Каб увогуле ў ягоных дзеяннях не быў бы прызнаны склад злачынства — гэта нерэальна ў нашай сітуацыі. Натуральна, мы спадзяваліся на лепшае, але меркавалі, што прысуд усё ж будзе абвінаваўчы, пытанне толькі, наколькі яго пасадзяць: на год, на два ці нават на тры, бо і такі тэрмін прадугледжаны артыкулам 415 КК, паводле якога абвінавачвалі Каваленку.

У маі 2010 года суд Кастрычніцкага раёна Віцебска прыгаварыў апазіцыянера да трох гадоў “хатняй хіміі за тое, што ён вывесіў на галоўнай навагодняй елцы ў абласным цэнтры гістарычны бел-чырвона-белы сцяг. 19 снежня 2011 года Сяргея Каваленку арыштавалі і змясцілі ў следчы ізалятар Віцебска. Паводле абвінавачання, актывіст чатыры разы парушаў умовы адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі. У СІЗА Каваленка абвесціў галадоўку пратэсту супраць свайго затрымання. Галадоўка доўжыцца да сённяшнага дня.

Варта адзначыць, што апошнія два дні на працэс не пускалі ні сваякоў Сяргея Каваленкі, ні журналістаў, не далі прайсці ў залу судовых паседжанняў нават латвійскаму консулу Янісу Рупэю. 



 

Каментаваць