Чарнобыльскі шлях 2013 (анлайн-рэпартаж)

26 красавіка прайшло традыцыйнае шэсце — Чарнобыльскі шлях. Пасля збору каля кінатэатра "Кастрычнік" удзельнікі прайшлі па праспекце Незалежнасці і вуліцы Сурганава да плошчы Бангалор, дзе і адбыўся невялічкі мітынг.



Чарнобыльскі шлях 2013. Фота Сяргея Пульшы


20.55. Мітынг абвешчаны закрытым. Усе жадаючыя могуць ускласці кветкі да Чарнобыльскай капліцы, што на Карастаянавай. На пляцоўцы, дзе праходзіў мітынг, было каля 200 чалавек. Астатнія не захацелі праходзіць асабісты дагляд і слухалі за турнікетамі.

20.50. Марына Хоміч сказала: "Сёння мы дапусцілі тое, што ў сваёй краіне не можам спакойна жыць. Мы гаспадары сваёй краіны і павінны сказаць НЕ будаўніцву АЭС".

Слова далі Артуру Фінькевічу: "Беларускія ўлады не маюць ніякага законнага права будаваць АЭС. Мы патрабуем тэрміновую адмену будаўніцтва АЭС у астраўцы".

20.45. Слова ўзялі Аляксей Янукевіч, Генадзь Фядыніч.

20.40. Віталь Рымашэўскі паведамляе прысутным пра затрыманных эколагаў. У тым ліку затрымалі аднаго з арганізатараў і заяўнікаў Чарнобыльскага шляху, Таццяну Новікаву. Але Таццяна падрыхтавала рэзалюцыю. Яе і зачытвае Рымашэўскі. Рэзалюцыя патрабуе: спыніць АЭС, праўды пра наступствы Чарнобыльскай катастрофы, прыняцця закона аб сацыяльнай абароне і вяртання льготаў ліквідатарам, магчымасці свабоднага радыяцыйнага канролю для насельніцтва, поўнай дэмакратызацыі Беларусі, вызвалення палітвязняў. Удзельнікі мітынга аднагалосна прагаласавлі за рэзалюцыю.

20.35. Пачаўся мітынг. Весці яго будзе Віталь Рымашэўскі. Перад прысутнымі выступае адзін з ліквідатараў Віктар Буто: "Мне 9 гадоў не давалі ўлакавацца нават дворнікам. мне давялося прайсці праз шмат судоў і інстанцый. Улады не хочуць нас слухаць. Хто з нас можа звярнуцца да Лукашэнкі. А горш за ўсё, што зараз будуюць АЭС".

20.30. Рыгор Костусёў і Віталь Рымашэўскі спрабуюць адстаяць права правесці мегафон. Нарэшце мегафон пранеслі. Пад час сустрэчы ў Мінгарвыканкаме забароны на гукаўзмацняльную апаратуру не было.

У адной жанчыны міліцыянты канфіскавалі чатыры асобнікі бюлетэню "Беларускі выбар" без тлумачэння прычын.

Фота Сяргея Пульшы

20.15. На плошчы Бангалор стаяць турнікеты і металашукальнікі. Удзельнікаў заклікаюць загадзя падыходзіць для асабістага надгляду. "Колющие и режущие предметы вылаживаем на стол", — заклікаюць міліцыянты. Усіх, хто прахоздіць кантроль здымаюць міліцэйскія аператары.

Удзельнікаў папярэджваюць пра забарону выкарыстання гукаўзмацняльнай апаратуры.

20.00. Удзельнікі шэсця падыходзяць да плошчы Бангалор, дзе павінен адбыцца 30-хвілінны мітынг.  Гучыць гімн "Магутны Божа".  Скандуюць лозунгі: "Жыве ў Беларусь!", "Уладу народу, моладзі свабоду!"

Фота Сяргея Пульшы

Фота Сяргея Пульшы

19.45. Зараз удзельнікі праходзяць былы ўніверсам "Рыга" выклюна па ходніках і на зялёнае святло. Інцыдэнтаў з міліцыяй пакуль што не было. Удзельнікі скандуюць: "Атам мірны не бывае!" і "НЕ АЭС у Беларусі!"

Да шэсця далучыліся Анатоль Лябедзька і Аляксандр Баразенка, якіх сёння затрымалі ў Астраўцы.

Фота Сяргея Пульшы

19.30. Калонна рухаецца ў бок плошчы Банглор па Сурганава. Людзі спяваюць "Не быць скотам" і "Грай"  "Ляпіса Трубяцкога". У шэсці удзельнічаюць каля 1000 чалавек.

Фота Сяргея Пульшы

19.15. Гучаць лозунгі: "Свабоду палітвязням!". Удзельнікі шэсця пералічваюць іх імёны. Удзельнікаў акцыі бесперапынна здымаюць людзі ў штацкім.

Фота Сяргея Пульшы

19.00. Шэсце пачалося, як і планавалася.  Наперадзе традыцыйны Чарнобыльскі звон і вобраз Маці Божай Чарнобыльскай. Зараз удзельнікі шэсця ідуць па вуліцы Сураганва з левага боку па пешахонай частцы. Іх суправаджаюць супрацоўнікі міліцыі ў штацкім і ў форме, а супрацоўнікі ДАІ сочаць за тым, каб ніхто не выходзіў на праезную частку.

Па дадзеных праваабаронцаў, затрыманы як мінімум пяць грамадскіх актывістаў. Як раней паведаміла БелаПАН, каардынатар Беларускай антыядзернай кампаніі Таццяна Новікава, калі выходзілі з дому, былі затрыманы эколаг Ірына Сухій і грамдскія актывісты, якія знаходзіліся з ёй. "Ім сказалі, што яны падобныя на небяспечных злачынцаў, якія займаюцца кватэрнымі крадзяжамі. У іх забралі пашпарты і павезлі ў Першамайскім РАУС", — распавяла Новікава.

18.50. З'явілася інфармацыя, што ў дварах на вуліцы Кузьмы Чорнага затрымалі эколагаў: старшыню антыядзернай кампаніі Таццяну Новікаву, старшыню арганізацыі «Экадом» Ірыну Сухій і Вольгу Каскевіч з «Зялёнай сеткі». Падрабязнасці затрымання пакуль высвятляюцца..


З вядомых людзей на акцыі прысутнічаюць экс-кандыдаты ў прэзідэнты Аляксандр Мілінкевіч, Рыгор Костусев, Віталь Рымашэўскі, генерал Валер Фралоў, Наталля Адамовіч. А таксама публіцыст Анатоль Сідарэвіч, японскі аспірант-фізік Ясухіна Ігарашы, які прыехаў на акцыю з Варшавы.

Праходзіць збор сродкаў для дзяцей, хворых анкалогіяй.

18.30: Каля кінатэатра “Кастрычнік” ужо сабралася блізу 300 чалавек. Яны ўзнялі бел-чырвона-белыя сцягі, а таксама сцягі Еўрапейскай Беларусі, аргкамітэта па стварэнні партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя і кампаніі “Гавары праўду”. Мінакам раздаюць бюлетэнь “Беларускі выбар".

У адрозненні ад Дня волі пляцоўка каля кінатэатру не агароджаная турнікетамі і металашукальнікамі, але за будынкам “Кастрычніка” дзяжураць аўтазакі і міліцэйскія аўтобусы, таксама шмат амапаўцаў у форме.

Удзельнікі пачынаюць скандаваць “Жыве Беларусь!”. Пакуль што ніякіх эксцэсаў не заўважана.

Фота Сяргея Пульшы

Фота Сяргея Пульшы

Фота Сяргея Пульшы

Фота Сяргея Пульшы

Фота Сяргея Пульшы

Фота Сяргея Пульшы

Каментаваць