“Сканцэнтруемся на акругах, дзе вылучацца дэмкандыдаты”

Прадстаўнікі Партыі БНФ, Руху “За Свабоду і Беларускай партыі “Зялёныя абвясцілі 20 лютага пра пачатак кампаніі “Народны кантроль — за сумленныя выбары!. Стартаваў набор валанцёраў.

На мінскай сядзібе Партыі БНФ перад журналістамі выступілі Юрась Губарэвіч, Ігар Лялькоў і Алесь Лагуцёнак.

Яны паведамілі, што кампанія арыентавана на тое, каб прыцягнуць шырокія колы грамадства да ўдзелу ў назіранні, каб людзі на асабістым досведзе даведаліся, якія ў Беларусі выбары, і зрабілі свае высновы.

Прадстаўнікі Партыі БНФ, Руху “За Свабоду і Беларускай партыі “Зялёныя абвясцілі 20 лютага пра пачатак кампаніі “Народны кантроль — за сумленныя выбары!. Стартаваў набор валанцёраў.

На мінскай сядзібе Партыі БНФ перад журналістамі выступілі Юрась Губарэвіч, Ігар Лялькоў і Алесь Лагуцёнак.

Яны паведамілі, што кампанія арыентавана на тое, каб прыцягнуць шырокія колы грамадства да ўдзелу ў назіранні, каб людзі на асабістым досведзе даведаліся, якія ў Беларусі выбары, і зрабілі свае высновы.

Усе суб’екты кампаніі “Народны кантроль — за сумленныя выбары! з’яўляюцца зарэгістраванымі агульнанацыянальнымі арганізацыямі, якія могуць самастойна вылучаць прэтэндэнтаў на ўдзел у камісіях і назіральнікаў па ўсёй Беларусі на ўсіх акругах. Пры належнай актыўнасці грамадзян ёсць магчымасць “закрыць сяброўствам у выбарчых камісіях і назіраннем усе 110 акругаў на “выбарах–2012.

Сваімі сіламі Беларуская партыя “Зялёныя, Партыя БНФ і Рух “За Свабоду разлічваюць патрапіць у выбарчыя камісіі, у тым ліку і ў Цэнтрвыбаркам, і ў назіральнікі на 25–30% акругаў.

Намеснік старшыні Партыі БНФ Ігар Лялькоў адзначыў, што намаганні ўдзельнікаў кампаніі будуць сканцэнтраваныя на тых акругах, дзе вылучацца кандыдаты, якія абвесцяць пра сваю прыхільнасць да дэмакратычных каштоўнасцяў.

“Паколькі мы не з’яўляемся палітычнай партыяй, то не маем права, згодна з заканадаўствам, вылучаць сваіх кандыдатаў для ўдзелу у выбарах. Але за ўсю гісторыю нашай дзейнасці мы не абыходзілі ўвагай выбарчыя працэсы. І ў статуце нашым адной з мэтаў запісана спрыянне правядзенню свабодных і дэмакратычных выбараў у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі, — сказаў намеснік старшыні Руху “За Свабоду Юрась Губарэвіч.

Ён нагадаў, што напярэдадні апошніх парламенцкіх выбараў у 2008 годзе менавіта Рух “За Свабоду стаў ініцыятарам кампаніі “За сумленныя выбары!, да якой далучыліся ўсе суб’екты Аб’яднаных дэмакратычных сілаў.

Задачай сёлетняй кампаніі намеснік старшыні Руху “За Свабоду назваў працу з беларускім грамадствам, каб развеяць міф пра выбары як сумленны механізм перадачы ўлады ў Беларусі.

Губарэвіч нагадаў, што большасць апазіцыйных сіл выступаюць за тое, каб на “выбарах–2012 апазіцыйныя кандыдаты зняліся, калі на момант правядзення галасавання ў краіне будуць палітвязні.

З яго словаў, “важна патлумачыць людзям, чаму дэмакратычныя кандыдаты будуць вымушаны здымацца. На ягоную думку, калі прадстаўнікоў кандыдата не апынецца ў выбарчых камісіях і сярод назіральнікаў, гэта можа стаць у вачах выбарцаў дадатковым сур’ёзным аргументам слушнасці такой пазіцыі.

Ініцыятары кампаніі “Народны кантроль — за сумленныя выбары! абвясцілі пра набор валанцёраў. Далучыцца да кампаніі можна па тэлефонах 8017 3340827, 8017 2845012, а таксама даслаўшы адпаведны ліст на мэйлы: uprava@narodny.org, info@pyx.by, info@belgreens.org. Будзе арганізавана навучанне назіральнікаў-валанцёраў і вылучэнне у выбарчыя камісіі ніжэйшага ўзроўню ад Партыі БНФ, ГА “Адраджэнне, Руху “За Свабоду і партыі “Зялёныя.

Кампанія адкрытая да супрацы з іншымі арганізацыямі.

Паводле www.pyx.by
 

Каментаваць