Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Славамір Адамовіч: Наступны год абяцае быць цікавым

«А сёлета распачаліся палітычныя гульні Захаду з беларускімі ўладамі», — адзначае паэт і грамадскі дзеяч Славамір Адамовіч.

Фота з Фэйсбука Славаміра Адамовіча 


Славамір Адамовіч распавёў “Радыё Рацыя”:

— Гэтыя гульні працягваюцца і, мяркую, не спыняцца ў наступным годзе. Да слова, прадстаўнікі СМІ таксама падліваюць масла агонь сваімі публікацыямі пра так званую лібералізацыю, пра паляпшэнне стасункаў. А гэта не зусім так. Якая тут лібералізацыя? Палітычныя судовыя працэсы, як былі, так і працягваюцца.

Але таму ж Уладзіміру Кондрусю, якога днямі асудзілі да “хатняй хіміі”, не далі рэальнага тэрміну зняволення…

— І справа Кондруся, і справа Пальчыса — гэта, на мой погляд, падзеі, якія таксама трэба адзначыць. Хаця ў звязку з гэтым варта адзначыць і незвычайную рэакцыю рэжыму на публікацыі аўтараў прарасійскага “Рэгнума”, якія таксама апынуліся ў ізалятары. А следам была і заява нашых высокіх чыноўнікаў на заявы спадара Рашэтнікава, які лічыць Беларусь ледзь не часткай Расіі. Гэтыя моманты і паказваюць, якія палітычныя гульні ідуць. Ні нашым, ні вашым. І Пальчыса за краты, і прарасійскіх аўтараў. Абвастрылася агульная палітычная атмасфера, што датычыцца кантактаў беларускіх уладаў з Крамлём. Наступны год, на мой погляд, таксама абяцае быць цікавым.


Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя




Каментаваць